Categories: Культура

КРЭАТЫЎНА, AD.NAK!

У гэтым годзе на Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! было пададзена 314 работ ад 105 удзельнікаў.

Да прыкладу, у 2012 годзе — 330 работ ад 110 удзельнікаў, у 2011 годзе — 272 работы ад 100 удзельнікаў, а ў 2010 годзе — 105 работ ад 59 удзельнікаў. Прычым сёлета геаграфія ўдзельнікаў пашырылася. Акрамя беларускіх рэкламных агенцтваў свае работы на фестываль даслалі таксама літоўскія рэкламісты.

Да таго ж, як адзначыў на прысвечанай адкрыццю фестываля прэс-канферэнцыі яго нязменны суарганізатар Сяргей Скараход, адсутнасць матэматычнага росту ўдзельнікаў і іх работ кампенсуецца іх якасцю, што нам знаёма яшчэ па законах гегелеўскай дыялектыкі.

Сёлета журы прысудзіла ажно два Гран-пры. Першае месца занялі 6 работ, другое — 23, трэцяе — 35; у конкурснай праграме перамаглі 3 работы, адзін з самых паспяховых удзельнікаў фестывалю атрымаў спецыяльную ўзнагароду ад Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы. Пераможца вызначаны і ў антыпрэміі «Каша сувораўская».

І яшчэ. Сацыялогія фіксуе ўстойлівы попыт на беларускамоўную рэкламу сярод спажыўцоў. У 2009 годзе 37% рэспандэнтаў, апытаных грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», лічылі, што рэклама павінна быць па-беларуску. У 2012 годзе за беларускамоўную рэкламу выступалі 55,6% рэспандэнтаў.

Не думаю, што гэтым лічбам патрэбныя нейкія каментары. Дадам толькі, што ў падобным росце ёсць немалая заслуга двух вельмі прыгожых жанчын — Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай.

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023