Categories: Фельетон

Стварылі рай? Жывуць няхай!

Журналісты дзяржаўных СМІ звярнуліся ў рэдакцыю Onliner.by са скаргай-нараканнем на тое, што ўжо тры гады не распачынаецца будаўніцтва дома, у якім яны павінны атрымаць кватэры. Гэты зварот атрымаў шырокі розгалас у інтэрнэце, і водгукі зводзяцца да аднаго: так вам і трэба!… Колісь я прапанаваў свае творы ў адну з дзяржаўных газет і атрымаў адказ: «Фельетоны мы не друкуем увогуле».З даўніх пор, з часін застою,Журналістам быў Пятро.Не рэдактар,Ды затоеЁн «набіў руку-пяро».

Меў удосталь «хлеба-сала»,
Бо «набітая рука»
Гэтак крэмзала-пісала,
Як даваў загад ЦК.
Паліваў рэжым ялеем
Ён, пісака малады,
І за тое прывілеі
Меў вялікія тады.
За напісаныя словы
Для галоўнае з газет
Выдаваў заказ харчовы —
З каўбасой! —
Яму буфет.
А падчас камандзіроўкі
На завод або ў калгас
Выстаўлялі паўлітроўкі
(Каб пісаў як след)
Не раз.
«Пераводзіў» ён паперу,
Ды яна была не тло:
Атрымаў Пятро кватэру.
Хоць «хрушчоўка», ды жытло!
А затым — перабудова.
Новы выклік для Пятра:
Скіраваць агіткі-словы
К дэмакратыі пара!
Не было цэнзуры-дамбы,
І выказваў ён імпэт:
Друкавала дыфірамбы
Найгалоўная з газет
Дэмакратам і «свядомым».
(Тут адкрыю я сакрэт,
Што Пятро з нагоды дома
Ціха знішчыў партбілет.)
Час ляціць, нібы маланка…
Прэзідэнцкім стаў рэжым.
Вольны дух — неспадзяванка! —
Для рэжыму стаў чужым.
Нос Пятра — заўжды па ветры,
Ён і сам — «хамелеон».
І Пятро чуйдух дапетрыў,
Што пісаць павінен ён.
Хоць ракой цяклі ў газету
Пісьмы-скаргі ад людзей,
Не зважаў на «звягу» гэту,
Рады не даваў бядзе.
Ад падлетка да бабулькі —
Галасілі ўсе ўнадрыў,
Ды рэдакцыя «цыдулкі»
Накіроўвала ў архіў.
Скаргі гэтыя — да ср…кі,
Хоць было іх дужа шмат.
Ён, Пятро, і ўсе пісакі
Праслаўлялі існы лад.
Мы, маўляў, жывём заможна —
Не рабы, не батракі.
І як прыклад — бачыць кожны! —
Нашы аграгарадкі.
Там высокія надоі,
Вельмі збожжавы ўраджай.
Не сябруе люд з бядою,
Для вяскоўцаў — проста рай!
І ў сталічных лёс не шэры:
Пакрыёма, з года ў год,
У дыхтоўныя кватэры
Засяляецца народ.
Шматмільённыя зарплаты —
Проста пухнуць кашалькі!
Наш рабочы люд багаты,
Ён такім не быў вякі!
Дактары і педагогі
Маюць шмат даброт-выгод!
І за тое Бацьку ў ногі
Хай паклоніцца народ!
Для Пятра, дарэчы, тэма
Асабістая была:
Дужа ганьбіў ён нацдэмаў,
Бо яны — крыніца зла.
Ганяць тыя «дзермакраты»
Нашага правадыра.
«У астрогі іх! За краты!» —
Гэткі заклік ад Пятра.
Так і жыў «пісака вешчы»,
Не ўцяжарваў дужа клёк,
Аж пакуль ад жонкі й цешчы
Не пачуў такі папрок:
— Ты пісака вельмі знаны,
Хваліш наш шчаслівы лад.
Мы ж жывём, як партызаны, —
У зямлянцы акурат.
Ці ж жытло яно, «хрушчоўка»?
Трэ другі «апартамент»…
Раздае кватэры лоўка
«Прыбліжоным» прэзідэнт…
Плаціць, трэ сказаць, даволі
«Журналюгам» наш урад.
І Пятро «ўступіў у долю»,
Каб займець «кватэру-сад».
Толькі шлях да мэты доўгі…
Не ўлічыў «хамелеон»,
Што яны, майстры будоўлі,
Паўцякалі за кардон.
Там належныя заробкі
І бясхмарны гарызонт.
І ніхто не пудрыць клёпкі
Нашай «велічы» наконт.
У Пятра «гараць» мільёны…
Фельетон пусціць бы з рук!
Не друкуе фельетоны
Сёння ў нас дзяржаўны друк…
І Пятро, на скаргу скоры,
Выліў гора ў інтэрнэт:
Хай адчуе тое гора,
Хай паможа цэлы свет!
І які Пятро-пісака
Ад людзей займеў адказ?
«Ты, пісака, ціхай сапай
Лез у душы, гад, да нас!»
«Сам адчуў ты, дзякуй Богу,
Што жыццё сягоння — край…»
«Журналізды, вы наогул
Нам даводзілі, што рай
Тут стварыла наша ўлада…
Крочым мы ў адным страі!
Ну дык вы, пісакі-гады,
І жывіце ў тым раі!»
Мала ад электарату
Ёсць спагады для Пятра…
І наўме: «маліцца» Тату
Ці на пенсію пара?
* * *
Так яны, «хамелеоны»,
Засталіся без кватэр…
Мо Няўвеся фельетоны
Друкаваць пачнуць цяпер?..
Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023