Categories: Фельетон

Едзеш за кардон? Заплаці мільён!

Шырокі розгалас атрымала заява прэзідэнта аб тым, што з усіх грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі, мяркуецца браць пошліну 100 долараў. Маўляў, яны закупляюць за мяжой тавары, а беларуская прадукцыя не прадаецца. Бардак, прабачце, самы чысты,Што з Беларусі ўжо здавёнУсе так званыя турысты Бясплатна ездзяць за кардон.

Мы іх даўно былі павінны
«Прыціснуць разам да сцяны»:
Валюту з нашае краіны
Вязуць, нягоднікі, яны.
А ў нас яе і так не густа,
Гуляе вецер у казне.
Дык хай жа кожны з іх «капусты»
Краіне роднай адшчыпне.
Калі ён правіцца да Ніцы,
Ці шлях трымае да Канар,
Дык можа «соткай» падзяліцца,
Бо мае не адзін даляр.
Не пра такіх, аднак, размова
(Ну хто ў нас сёння багацей?),
Народа ледзьве не палова
У час апошні ўсё часцей
Перасякае нашы межы
Як чаўнакі — туды-сюды.
Прыціснуць гэтакіх належыць,
Ад іх найбольш для нас бяды.
Туды яны вязуць даляры
(Калі агулам — іх будзь-будзь!),
Адтуль — тамтэйшыя тавары,
Нібы вярблюды, валакуць.
Давольныя буржуі дзесьці —
Мы паляпшаем іх жыццё.
А хто ўсё наша будзе есці
І нашае насіць шмаццё?
Мы выпускаем чаравікі,
Трусы, сарочкі і штаны,
Аднак жа попыт невялікі,
Не раскупляюцца яны.
У нас уласныя лядоўні
І тэлевізары свае,
Але не бачна чэргаў доўгіх,
І грошай люд не аддае.
А што благога ў нашай ежы?
Навошта людзям кожны раз
З валютай выязджаць за межы,
Каб накупляць сыроў-каўбас?
Салянкі нашы і кансервы
Ляжаць эпоху не адну.
А гэта ж велькія рэзервы,
Каб напаўняць у нас казну.
І мне ў папрок не трэба вякаць,
Што недзе ў Польшчы ці ў Літве
Вышэйшая тавараў якасць,
А ў нас цана, як іхніх дзве.
Зласліўцам варта мець на мэце,
Што ў нас спецыфіка свая:
Нам сёння грошай у бюджэце
Мець трэба болей удвая.
Казну мы не запоўнім толкам,
Грашыма колькі ні грузі:
Чыноўнікаў мы маем столькі —
Нібыта восенню гразі.
І ім таксама трэба есці…
Хай плаціць выязны народ
Даляраў тых не сто, а дзвесце.
Ці ж кожны з нас не патрыёт?
Павінны ў вёсцы і ў сталіцы
Дбаць і стары, і малады,
Каб абнаўляліся паліцы,
Каб разгружаліся склады.
Таму чакацьму я
Указа:
Належыць з гэтае пары
Багаценькім купляць «БелАЗы»,
А самым бедным — трактары.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023