Палітолагі сцвярджаюць, што беларуская ўлада бярэ закладнікаў: мясцовых апазіцыянераў — каб «гандлявацца» з Захадам, ксяндза Лазара — каб рабіць ціск на каталіцкую царкву, алігарха Баўмгертнера — каб паўплываць на Расію… Душой крывіць, бадай, не будзем —Такі дэвіз будзённы наш: Каб добра тут жылося людзям,Мы робім Захаду шантаж.
Там «дэмакратыя, свабода»
(Правоў увогуле зашмат),
Таму, вядома, ёсць нагода
Узяць нацдэмаў у заклад.
Каго б яшчэ «узяць у лапу»,
І хто пад пільны зрок папаў?
Прыціснем да пазногця папу —
«Зграбём» католіка-папа.
Яшчэ ж вяльможная Расія,
Як кажуць, ставіць на рублі.
У нас свая, так мовіць, сіла —
Магнат-закладніка ўзялі…
У клёку стрэмкай думка ные,
І не стрымаюся — скажу:
Хай радуюцца «неўязныя»,
Што не пускаюць за мяжу.
На гэтай злабадзённай хвалі
(Падстаў для затрымання шмат)
Усіх бы іх арыштавалі,
Узяўшы, як і мы, ў заклад.
Алесь НЯЎВЕСЬ
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…