Categories: Фельетон

Як быццам клуба на чале ці Марадона, ці Пеле

Дырэктар футбольнага клуба «Маладзечна» адмовіў у просьбе заўзятараў, каб эмблема каманды была на беларускай мове. Ён увогуле заявіў: «Я не бачу асаблівага гонару, што мы незалежная ад Расіі дзяржава». Дарэчы, ФК «Маладзечна» адзін з горшых у другой лізе чэмпіяната Беларусі. Усім вядома, што футболаУ нас цяпер няма, лічы.На таленты, як кажуць, гола,Адны на полі «смаркачы».

Хоць знешне — бугаі нібыта
І быццам бы ганяюць мяч,
Але прызнаемся адкрыта,
Што вынікаў — ну хоць ты плач.
Калі ў саперніках каманды
З суседніх гарадкоў ці сёл,
Дык нашы доблесныя «гранды»
Хоць неяк, ды закоцяць гол.
Калі ж на нейкія турніры
Патрэбна ехаць за кардон,
Тады (і зноў прызнаем шчыра)
Тым «грандам», мовіць так, гамон.
Гульня — нібыта соль на раны,
Як быццам насаком пад дых.
І мы плюёмся на экраны,
І крыем матам «грандаў» тых.
Пустуюць нашы стадыёны:
Бо на каго глядзець? Але
Усе (так лічаць) Марадоны,
У горшым выпадку — Пеле.
Яшчэ й не глянуць без пагарды
На просты, паспаліты люд:
Маўляў, давайце нам мільярды
За тое, што гуляем тут.
Яны і маюць (ці ж не дзіва?)
Мільярды тыя сапраўды,
Хоць (мусіць, ногі ставяць крыва)
Пулююць мячык не туды.
А той жа, хто працуе ў полі,
Ці днямі ходзіць на завод,
Такіх зарплат не сніў ніколі,
Не бачыў гэтакіх даброт.
І вось знайшоўся «Марадона»,
А можа, нават і «Пеле»,
Які «аж цэлага раёна»
Стаіць каманды на чале.
І ён такую мае пыху,
Нібы казырны самы туз.
І не дастойны, лічыць, крыху
Яго
Сярмяжны беларус.
І «Марадона» гэты бравы
Публічна заявіў усім:
Не трэба нам сваёй дзяржавы,
Бо мы і не народ зусім.
Маўляў, атожылкам Расіі
Заўсёды быў вось гэты край:
Спрадвек адно ярмо насілі.
Так будзе і цяпер няхай!
Дык і нашто якаясь «мова»,
Калі ў нас ёсць адзін «язык» —
Нібы падмурак, як аснова,
Як той раствор цэментны ў стык?
Да «мовы» ставіцца нялюба,
Таму не ўздзіў і пагатоў,
Што і з заўзятарамі клуба
Зусім да згоды не прыйшоў.
Гурма ў яго спытаць павінна:
Калі б з Расіяй, баронь Бог,
Жылі мы як адна краіна,
Ці ж «на чале» ён стаць бы мог?
А ў нас футбол у заняпадзе,
Што выклікае толькі боль,
І гордасць у яго паглядзе:
Крывы сярод сляпых — кароль!
* * *
Кім быў бы ў «любае Расіі»
Наш дзеяч-футбаліст такі?
Не сумняваюся: ад сілы
Завязваў бы гульцам шнуркі.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023