Categories: Новости

Штраф за паказ фільму пра Слуцкі збройны чын

На 20 базавых велічынь (2 мільёна 600 тысяч рублёў) аштрафаваная судом Слуцкага раёну актывістка Зінаіда Цімошак паводле артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».

Падставай для гэтага сталася спроба правесьці кінапрагляд дакумэнтальнай стужкі «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысьвечанай Слуцкаму збройнаму чыну, у доме культуры вёскі Казловічы 23 лістапада.

Прагляд быў прымеркаваны да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Удзел у імпрэзе прымала гісторык Ніна Стужынская, адна з аўтарак фільма. Аднак мясцовыя міліцыянты сарвалі кінапрагляд: затрымалі удзельнікаў, правялі допыты ўдзельнікаў імпрэзы, а на арганізатарку Зінаіду Цімошак склалі адміністрацыйны пратакол. На знак пратэсту загадчык дому культуры вёскі Казловічы Аляксандар Туміловіч пакінуў сваю пасаду.

19 сьнежня падчас суду Аляксандар Туміловіч заявіў:

«Гэта фільм пра Слуцкае паўстаньне, які быў паказаны па АНТ, з камэнтаром гісторыка. Я пагадзіўся, прапанаваў маленькую залю, на 25-30 чалавек. У мяне ёсьць такая форма працы, як сустрэча зь цікавымі людзьмі. Тым больш што крамолы я ня бачу, бо фільм быў паказаны па дзяржаўным тэлеканале. З начальствам на той момант я ня мог зьвязацца, і ўзяў на сябе адказнасьць за дазвол. Да 3 гадзінаў 23-га яны прыехалі, я пазнаёміўся зь Зінаідай Цімошак і Нінай Стужынскай. Потым людзі пайшлі. А празь некалькі хвілінаў зьявіўся і АМАП».

Аднак судзьдзя Сьвятлана Пастухова не прыслухалася да словаў сьведкі і прызнала Зінаіду Цімошак вінаватай.

Пра віну Цімошак Туміловіч кажа: «А пры чым тут яна, калі я яе запрасіў?»

Радые Свабода

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023