Categories: Фельетон

Чым мець пасаду, лепш крочыць ззаду

У кадравым рэзерве прэзідэнта на пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі было тры кандыдатуры. Аднак усе яны ад прапановы адмовіліся. Давялося прызначыць на высокую пасаду намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама… Што для чыноўніка кар’ера?Яна — галоўнае ў жыцці.Ну хто, напрыклад, да прэм’ераНе захацеў бы дарасці?

З усіх бакоў табе пашана,
А да таго ж, і шмат даброт.
Вяшчаеш ты з тэлеэкрана —
Табе народ
Глядзіць у рот.
Няблага дарасці таксама
Хоць да міністра спакваля.
Дый старшыня райвыканкама —
Нібыта кум для караля.
Прынамсі, так ва ўсе часіны
Было —
Наверх чыноўнік лез,
Каб штось зрабіць і для краіны,
І свой захоўваць інтарэс.
Цяпер жа ўсё чамусь не гэтак,
Як быццам воўк у лесе здох.
Не трэба ім пашаны, кветак,
Халопаў каля іхніх ног.
Калі начальства бэсціць стане,
Ніхто не ўздыме галавы,
Сядзяць бязвольныя, як здані, —
Цішэй вады, ніжэй травы.
Гатовы вечна крочыць ззаду,
Ім не патрэбны «рай зямны»,
І на вышэйшую пасаду
Як на Галгофу йдуць яны.
Чаму ж ніводзін не ахвочы
Падняцца ўверх, з якіх прычын?
І вось адкрыў мне неяк вочы
Адзін высокі вельмі чын:
— Мяне яшчэ вучылі ў школе,
Дый чуў ад бацькі, ад радні:
Высока не лятай ніколі —
Балюча падаць з вышыні.
Не спім начамі ад трывогі,
Падвешаны, як кажуць, стан,
Бо аб цябе Ён вытра ногі,
Хоць жыў ты ўчора быццам пан.
Пасада толькі страх прынесла,
Ад працы радасці няма,
Бо чым вышэй займаеш крэсла,
Тым лепей бачыцца турма…
Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023