Categories: Фельетон

Хто ў фаворы год каторы?

Сёлета па ўзгадненні з прэзідэнтам пазбавілі льготаў па арэндзе памяшканняў ГА «Таварыства беларускай мовы», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», «Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў», саюзы прадпрымальнікаў і экалагічныя арганізацыі. Затое захаваныя льготы амаль для ўсіх федэрацый спорту (тым лікам і гольфа), Камуністычнай партыі Беларусі… Святы для ўлады прынцып гэты,Ён непарушны з года ў год:Якія ў нас прыярытэты,Такі і спіс для льгот-выгод.

Па гэтым спісе год каторы
Мы вызначаем без патуг,
І хто знаходзіцца ў фаворы,
І хто цяпер «нячысты дух».
Малюнак тут зусім не новы,
Не трэба доўга моршчыць лоб:
Апалагеты роднай мовы
Заўсёды ўладзе неўспадоб.
«Хай вывучаюць мову ў склепе,
Не ўключым іх у гэты спіс,
Бо з моваю чым горш, тым лепей!» —
Такі ва ўлады кліч-дэвіз.
Пад іхнім, мовіць так, аншлюсам
І «Згуртаванне…» — дух чужы.
Спрыяць імкнецца беларусам,
«Свядомым» розным з-за мяжы.
Яны, нацдэмы з-за кардона,
На ўладу выліваюць бруд.
І льгот пазбавілі законна —
Удосталь ворагаў і тут.
Для ўлады ў той жа самай хеўры
Усе апойкі-алкашы.
Хай плацяць долары ці еўра
За стан і цела, і душы.
У тым зусім не будзе драмы,
Тым болей — нейкае бяды,
Калі збірацьмуцца ля крамы,
Дзе і збіраліся заўжды.
З эколагамі ёсць турботы,
Тармозяць, мовіць так, прагрэс:
Вядуць змаганне за балоты,
Не падабаецца АЭС.
Дык хай жа апаненты ўлады
У тых балотах і сядзяць,
Пакуль да зор, за далягляды
Пракладваць будзем сцежку-гаць.
І прадпрымальнікаў саюзы
Не будуць мець зусім ільгот.
У іх жа грошай ёсць ад пуза,
З ікрой піхаюць жмені ў рот!
А хто ў нішчымніцы нязменна,
Каму хоць з торбай выйдзі ў свет?
Той, хто апекуе спартсменаў.
І ім ільготу выдаць след.
Рашэнне прынялі не здуру,
Намер ва ўлады неблагі,
Бо важна мець мускулатуру,
А не разумныя мазгі.
І чый жа воблік самы чысты
Мы беражом да гэтых пор?
Для ўлады нашай камуністы,
Памкненні іхнія — узор.
І хай узводзяцца паклёпы,
Што ўпалі мы на самы ніз,
Што мы пасмешча для Еўропы…
А мы будуем камунізм!

Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023