Categories: Фельетон

Ні «гер» і ні «сэр» не едуць цяпер

Хоць сёлета ў нас Год гасціннасці, але чакаць вялікага наплыву турыстаў у нашую краіну не даводзіцца. Дый не дзіўна: кароткачасовая віза ў Беларусь каштуе 180 еўра. Сцвярджаецца без дай прычыныАдно і тое ж з года ў год:Абсягі нашае краіныДля іншаземцаў — быццам мёд.

Сюды імкнуцца ўсе турысты,
Не вабіць іх астатні свет,
Мы ж будзем мець прыбытак чысты,
Папоўнім бедны наш бюджэт.
Якія ж ёсць у нас вабносці,
Што ім пакажам з пекнаты,
Каб ад здзіўлення нашы госці
Ажно разявілі раты?
Да трапяткіх званоў Хатыні,
Да велічнага Кургана
(Яны і праўда ў нас святыні)
Вазілі мы гасцей здаўна.
Яшчэ экскурсіі да Брэста
Вывозілі, да сцен-руін.
Таксама там святое места,
Аб днях суровых напамін.
Ці ўзніклі новыя напрамкі
Цяпер на нашае зямлі?
Дадаткам дзе-нідзе і замкі
Да ладу ўрэшце давялі.
А што яшчэ? Маўляў, прырода
У нас, якой няма нідзе.
З яе такая асалода —
Аж да экстазу давядзе!
Азёры, рэкі і балоты
Паўсюль, куды ні глянеш, лес…
Хіба ж зірнуць няма ахвоты?
Хіба ж не ўзнікне інтарэс?
(Сказаць па праўдзе, ёсць усюды
Азёры, рэкі і лясы.
Таксама там прыроды цуды,
Вачам прыемна ад красы.)
І калі ў нас, чыны рашылі,
Сапраўдны, мовіць так, Эдэм,
Турыстам (а яны з грашыма)
Паказваць нельга ўсё дарэм.
Яны ў турнэ або ў круізы
Без віз звычайна правяць шлях.
А ў нас няхай купляюць візы,
Іначай пасылацьмем на х…
І хай жа плацяць не капейкі
(Не трэба нам «даход» такі),
Хай еўрапейцы-еўрапейкі
Трасуць належна кашалькі!
Так разважалі ў кабінетах
Вялікаможныя чыны.
Дык ці цякуць зімой і летам
Ракою грошы да казны?
Да нас ніхто не йдзе, не едзе,
Таму няма тае «ракі»,
«Трасуць машной» не ў нас, а недзе
З краін багатых дзецюкі.
На нас жа ў іх даўно «аскома»,
Бо ведаюць і «гер», і «сэр»,
Што Беларусь — музей-асколак,
Жывы рэлікт СССР.
І, мусіць, добра ім вядома,
Што ў нас, на жаль, зусім не мёд —
(Не так, як у Еўропе, дома)
Тут ні камфорту, ні даброт.
Ды што казаць! Прызнаем шчыра:
У нас ад мытні ўздоўж шашы —
Ні рэстарана, ні сарціра!
Бяда для цела і душы…
А ў нас яшчэ свае капрызы,
Мы хочам «пажынаць плады»…
Хаця б увогуле без візы
Яны прыехалі сюды.
* * *
Сябе мы цешым, што краіна —
Нібы музей ці проста рай.
Турысты хлынуць, як лавіна!
А тыя думаюць, бадай:
«Нашто нам лішняя турбота?
Блукаць навошта па трысці?»
Глядзяць на нас, як на балота,
Якое лепей абысці…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023