Categories: Политика

Якія сімвалы патрэбны народу?

Я не з’яўляюся сябрам аніякіх палітычных партый ці аб’яднанняў. Гэтаксама я не прыхільнік афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. Фактычна імкнуся жыць па-за межамі палітыкі — наколькі гэта магчыма. 

Чаму? Я атрымаў добрую адукацыю (МДВРК ды БДУІР) і працую на звычайным дзяржаўным прадпрыемстве, куды прышоў маладым спецыялістам, а цяпер ужо займаю пасаду начальніка бюро.

Новая Беларусь будзе мець патрэбу ў высокакваліфікаваных спецыялістах, і гэта павінна рабіцца не постфактум, а менавіта сёння.

Таму сёлета 25 сакавіка і выйшаў на апазіцыйнае мерапрыемства Дзень Волі з двума сцягамі: афіцыйным дзяржаўным чырвона-зялёным і нацыянальным бел-чырвона-белым.

Каб паказаць неабходнасць яднання нашай нацыі, адзінства нашага народу. Не павінна быць дзялення беларусаў згодна з прыхільнасці да колераў сцяга. Хіба чалавек пад бел-чырвона-белым менш любіць Беларусь, чым той, хто пад чырвона-зялёным?!

Радзіма ў нас адна. Гісторыя ў нас адна. І народ павінен быць адзіным. Адзінства народа — гэта тое, што забяспечыць росквіт нашай дзяржавы. Не сімвалы, а менавіта адзінства нацыі!

Зразумеўшы наяўнасць праблемы расколу грамадства, трэба прыкласці ўсе намаганні дзеля таго, каб гэты раскол не толькі не пашыраўся, але й наадварот знікаў. Трэба шукаць сімвалы, а найперш ідэі, якія будуць здольныя кансалідаваць нацыю.

«Што патрэбна народу?» — гэта першае пытанне, якое павінен задаваць сабе кожны палітык, актывіст ці проста звычайны беларус. Хіба не дабрабыт народа з’яўляецца канцавой мэтай дзейнасці кожнага чалавека? Дзеля гэтага можна (а часам і трэба) адмаўляцца ад пэўных палітычных, найчасцей бескампрамісных, пазіцый.

Хіба мае значэнне для простага беларуса, хто і пад якім сцягам будзе рабіць ягонае жыццё лепшым? Аніякага! Народ у сваёй большасці ставіцца да дзяржаўных сімвалаў абыякава. За выключэннем толькі хіба бел-чырвона-белага сцягу, за якім, дзякуючы дзяржаўнай прапагандзе, замацаваўся сімвал «пятай калоны», «прадажнай палітычнай сілы», якая хоча парушыць спакой і стабільнасць у дзяржаве. Таму прышчапіць любоў да БЧБ-сцяга звычайных грамадзян будзе вельмі праблематычна. Але магчыма. За гэтым сцягам стаіць доўгая гісторыя, якая сягае ў глыбіню стагоддзяў. Змена дзяржаўных сімвалаў на рэферэндуме прывяла (мэтанакіравана ці не) да таго, што народ быў пазбаўлены сваёй гісторыі.

Вырасла цэлае пакаленне беларусаў, якія слепа вераць «новым» гора-ідэолагам. Гэта трэба выпраўляць. Народу трэба вярнуць яго гісторыю. Кажучы мовай простай, каб збожжа пасеяць, неабходна спачатку зямельку ўзараць. Гэта й павінна быць першачарговай задачай і апазіцыі, і ўлады. Людзей трэба паслядоўна рыхтаваць да ўспрыняцця сваёй гісторыі. Вучыць з самага маленства.

Чаму дзеці гуляюць у касцюмах чалавека-павука, але не таго ж Усяслава Чарадзея? Чаму ў нас так абыходзяць бокам нацыянальных герояў? Дзе коміксы? Дзе мультфільмы? Дзе кнігі?

Дарэчы, я нядаўна забраў некалькі мяхоў беларускіх кніг з расфармаванай бібліятэкі пад самым Мінскам — той літаратурай улады прапаноўвалі мясцовым сялянам растапліваць печкі…

Але чаму не спяшаюцца выпраўляць становішча тыя беларусы, якія разумеюць важнасць распаўсюду інфармацыі аб нашай гісторыі? Хіба мала таленавітых мастакоў, аніматараў ды рэжысёраў? Хіба скінуцца па рублю на фінансаванне добрай справы не зможам?

Зможам. Было б жаданне ды iдэя. Хто гэта зробіць, калі не мы? З неба нічога не ўпадзе, і добры дзядзя не прыйдзе й за нас гэта не зробіць.

Сімвалы падзяляюць, сімвалы й яднаюць. Што будзе сімвалам новай Беларусі? Гібрыдная версія двух сцягоў? Нейкі трэці сцяг? Альбо штосьці іншае? Гэта не мае значэння, калі народ зразумее, хто ён ёсць, калі ён будзе ведаць і шанаваць сваю гісторыю, будзе адчуваць сваё адзінства.

«За моцную і квітнеючую Беларусь!» — гэта лозунг, які зразумелы кожнаму, незалежна ад ягоных перакананняў. Засталося перайсці ад тэорыі да практыкі.

Руслан ВЕРАМЕЙ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023