Летась кожны беларус працаваў на ўтрыманне дзяржавы 5 месяцаў і 6 дзён. На жаль, прызнацца трэба ў яве,Хоць гэтай яве шлём праклён:Жылі ў імперыі-дзяржавеМы, беларусы, з даўніх дзён.
Жыццю свайму, уласнай долі
Мы не былі гаспадары.
Нас пасвілі, як быдла ў полі,
Вяльможы-каралі, цары.
І потым вольнымі не сталі,
Калі жыццё пайшло на злом,
Калі бальшавікі і Сталін
Зганялі ў статак бізуном.
Крычалі ў вушы злева-справа,
Нас захлынаючы маной:
— Галоўны клопат твой — дзяржава,
Будуй яе любой цаной!
Быў час бязлітасны, пракляты.
І дзе цяпер касцей няма?
І Салаўкі, і Курапаты,
І Магадан, і Калыма…
Прыйшлі інакшыя часіны,
У нас другі, здаецца, лад,
Аднак засведчыць мы павінны,
Што перамен зусім няшмат.
У нас мізэрныя заробкі,
Ды не пускаюць к «пірагу»,
Улада нам трамбуе ў клёпкі:
— Дзяржава — ў першую чаргу!
Дзярэ бязбожныя падаткі
(Несуразмерны той аброк!),
За іх жывуць — і анігадкі! —
Міліцыянт і клерк-чынок.
Мы цешымся: зусім не чорна,
Бо не спазналі мы вайну.
І цягнем лямку адрачона,
Як конь нямоглы — баразну.
Шчыруем, мовіць так, на славу
І на жніве, і на сяўбе,
Працуем на сваю дзяржаву!
Хоць трэба, мусіць, на сябе…
Алесь НЯЎВЕСЬ
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…