Categories: Фельетон

Далі альтэрнатыву: пабіць у хвост ці ў грыву?

Міністэрства абароны і пастаянная камісія па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў распрацавалі праект закона аб альтэрнатыўнай службе. Ёю можна скарыстацца толькі па рэлігійных перакананнях, прычым альтэрнатыўшчыкі служыцьмуць удвая больш, заробак — мізэрны, іншай працай займацца забаронена і г.д. Як на канвееры, законыШтампуюць дэпутаты ў нас.Яны міністра абароныПаклікалі на гэты раз.

Зрабіць рашылі дэпутаты
Штурм разумова-мазгавы.
Не хоча хтось ісці ў салдаты,
Цураецца ён аўтамата,
Хоць не касы і не крывы.
Накастыляць бы ў хвост і грыву,
Каб не дурыў галовы ён…
Ды нельга. Даць альтэрнатыву
Павінен бэйбусу закон.
Спярша далі міністру слова,
Хай выдасць прапановы госць.
А ён зірнуў на ўсіх сурова
І выплюхнуў, як з цэбра, злосць:
— Я, як міністр абароны,
На дух не пераношу іх.
Заср…нцы! «Белыя вароны»!
У іхніх клёпках нейкі звіх!
Заўжды лічылася за гонар
Служыць у войску мужыку.
А той, хто не насіў пагонаў,
Быў для людзей як пракажоны —
Ніхто не падаваў руку.
Бач, узялі сабе за моду —
Не браць у рукі аўтамат.
А хто служыцьме ў нас народу,
Абараняцьме існы лад?
Не хочаш аўтамат? Лапату
Вазьмі і выкапай акоп!
Але такому вось «салдату»
І гэта, бач ты, неўспадоб.
Падай яму курорт і пляжы,
А не казарму й палігон.
Дык хай на карак камнем ляжа
Той, што адобрым мы, закон.
Дадзім мы ім альтэрнатыву!
Хай служаць тры гады — не год,
Каб «не да жыру — быць бы жыву»,
Каб служба не была, як мёд!
У дэпутацкае суполкі
Настрой, прынамсі, быў такі ж:
— Хай атрымаюць агамолкі
Напоўніцу і нават звыш!
Мы створым ім такія ўмовы, —
Натхняе старшыня калег, —
Каб ад спалоху ў строй вайсковы
Альтэрнатыўшчык сам пабег.
Прычым катэгарычным буду, —
Ён сам жа прапанову ўнёс. —
Хай толькі той, хто цэніць Буду,
Каму аўтарытэт — Хрыстос,
Хто любіць Іегову, Шыву,
Або каму ўспадоб Алах,
Тым мы дадзім альтэрнатыву.
Астатніх пасылаем нах!
Ніхто яму не запярэчыў.
Сказаў другі:
— Калі багі
Забараняюць, дык дарэчы
Наканаваць ім лёс благі.
Такую трэба даць работу,
Каб працавалі, як валы,
Да сёмага, як кажуць, поту,
Але заробак быў малы.
— Пры гэтым на заробак «левы»
У час вячэрні ці начны
Хай будуць марнымі спадзевы.
Пагаладаюць хай яны!
Затым на зборні той нямала
Было і іншых прапаноў,
Хіба што думка не гучала
Наконт папруг і бізуноў…
Рашылі растаўчы на цеста!
* * *
Не разумею я, чаму
Альтэрнатывы той заместа
Не накіроўваць у турму?

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023