Categories: Лица

#25sakavika — Гэта мой Дзень Волі!

25 сакавіка адбудзецца «Дзень Волі» — свята не канкрэтнай палітычнай партыі ці грамадскага аб’яднання, гэта свята Маё і Тваё, а значыць — кожнага, хто бачыць Беларусь моцнай, незалежнай і паспяховай.

Традыцыйны фармат акцыі — шэсце ў Мінску ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але наспеў час змяніць гэтую форму — зрабіць «Дзень Волі» масавым ды яскравым святам, у якім хочацца ўдзельнічаць кожнаму.

Таму ў гэтым годзе ўсё будзе інакш!

«Мой Дзень Волі» — гэта супольнае свята, якое ўсім нам запомніцца надоўга. Якім чынам? Вось 10 крокаў, як мы гэта зробім разам:

1.

Распаўсюджваем гэты тэкст разам з падрыхтаванымі банерамі, посцім ва ўсе сацыяльныя сеткі і на сайты, дзе толькі магчыма. Пазначаем хэштэг #25sakavika.

2.

25 сакавіка ў 17.00 прыходзім да станцыі метро Акадэмія навук. Не хвалюйцеся! Усё законна і бяспечна. Мінгарвыканкам звычайна дазваляе шэсце на Дзень Волі.

Мы не ідзем на бессэнсоўны мітынг пад наглядам міліцыі на плошчы Бангалор. Мы выходзім, каб паказаць моц і прыгажосць беларусаў у вялікай супольнасці аднадумцаў.

3.

Пачынаем рыхтавацца да акцыі ўжо сёння. Створаныя падзеі ў Фэйсбуку і «Вконтакте», сачыце за абнаўленнямі і распаўсюджвайце інфармацыю. Дасылайце прапановы на 25sakavika@gmail.com, пішыце пад хэштэгам #25sakavika.

4.

Бярэм нацыянальныя сцягі. Давайце без сцягоў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў. Даставайце з шафаў, здымайце са сценаў свае бел-чырвона-белыя сцягі. Калі няма — можна пашыць ці купіць, гэта не складана. Можна намаляваць на паперы ці шчацэ тры палоскі: белую, чырвоную і белую. Гэта колеры, якія нас яднаюць.

Пад гэтым сцягам мы здабылі незалежнасць, пад ім прымаў прысягу нават Лукашэнка. Не бойцеся — бел-чырвона-белы сцяг у Беларусі нікім і ніколі не быў забаронены. А на Дзень Волі ані міліцыя, ані хтосьці іншы не пасмее яго ў вас адабраць.

5.

Малюем або друкуем ўласныя плакаты з заклікамі, лозунгамі ды ідэямі, якія хочам выказаць грамадству і свету. Дзякуючы журналістам, фотаздымкі з вашымі плакатамі пабачаць сотні тысячаў. Будзьце крэатыўнымі! Добры плакат у руках прыгожага чалавека можа сказаць больш, чым палымяная прамова з трыбуны.

Публікуйце пад хэштэгам #25sakavika фоткі, як вы малюеце плакаты, пакажыце прыклад, каб іншыя падхапілі.

6.

Купляйце ў ЦУМах, ГУМах і галантэрэйных аддзелах стужкі з беларускім арнаментам. Наразайце на кавалачкі па 30-40 см, прыносьце з сабою на Дзень Волі. Будзьце ў трэндзе!

Акцыі #беларускаястужка і «Пазнач сябе беларусам» паказалі, што стужка з арнаментам на вашым адзенні стала праявай грамадзянскай пазіцыі. Раздавайце стужкі мінакам, павязвайце на антэны машынаў, заплятайце ў валасы, з усмешкай дарыце міліцыянтам.

7.

Надзяем вышыванкі, вышымайкі, народныя строі ці любое адзенне з арнаментам. Выцягвайце прыгожыя вышыныя кашулі і спадніцы з бабульчыных куфраў, набывайце ў майстроў ці крамах. Мы маем традыцыі ды любім сваё. Нацыянальнае адзенне вылучае і робіць нас адметнымі.

8.

Спяваем беларускія песні. Узгадайце тэксты «Грай», «Не быць скотам», «Тры чарапахі», «Простыя словы»… Дасылайце свае прапановы на мэйл 25sakavika@gmail.com. Давайце вызначым дзясятак песень, якія выканаем разам падчас шэсця.

Бубначы, бярыце свае тамтамы і барабаны, каб ствараць рытм і падвышаць агульныя дэцыбелы свята.

9.

Віншуем, усміхаемся і размаўляем па-беларуску. Бо якое нацыянальнае свята без нацыянальнай мовы?

10.

Запускаем флэшмоб у інтэрнэце. Мяняем свае аватаркі ў Фэйсбуку, Твітэры, Фэйсбуку і «Вконтакте», на белую іконку з чырвоным надпісам — вашым імем альбо хэштэгам #25sakavika. Усе аватаркі будуць выглядаць падобна, як бел-чырвона-белы сцяг, і будуць унікальнымі адначасова.

І апошняе, як заўжды, галоўнае (для чыноўнікаў, міліцыянтаў, КДБ і іншых): 25 сакавіка мы ідзем на Дзень Волі не мяняць уладу ды ладзіць беспарадкі.

Мы ідзем, каб паказаць сваю любоў да краіны, мовы і культуры. Мы ідзем прадэманстраваць нашае імкненне да незалежнасці Беларусі. Мы ідзем паказаць сабе і свету — што мы народ, які хоча жыць вольна і годна на сваёй зямлі.

Рыхтуемся і распаўсюджваем інфармацыю.

artsiadziba.by

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023