Categories: Фельетон

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Закончылася акцыя па зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас акцыі на яе ўдзельнікаў было складзена больш за сто адміністрацыйных пратаколаў. Сёння ўлада, не сакрэт, Стала біць трывогу, Што так званы «рускі свет» Нас бярэ ў аблогу.

Ён у дзіркі ўсе залез,
І здаецца часам:
Можа здарыцца эксцэс —
Той, што быў з Данбасам,
Або ўвогуле аншлюс,
Як у «рускім» Крыме,
І на Плошчы беларус
Іншы сцяг уздыме…
Што працэс у нас ідзе
«Адраджэнскі» гэты,
Нават сведчаць дзе-нідзе
Сціплыя прыкметы.
Скажам, быццам той нацдэм,
Зладзіўшы гулянку,
Хто-ніхто з БРСМ
Носіць вышыванку.
Быў, бадай, яшчэ адзін
Момант урачысты,
Як стварылі дзіва з дзіў
Нашы футбалісты.
Я ніколькі не маню,
Не смяюся крыва:
Хлопцы выйшлі на гульню
З брэндам «белых крылаў».
Ды не многа тых прыкмет
Нават у сталіцы.
А на справе «рускі свет»
Не здае пазіцый.
Недзе клеркі і чынкі
Здзекуюцца з «мовы»,
Дзесь нахабна казакі
Ладзяць фэст чарговы;
Недзе ўладная рука
Згрэбла «русафоба»,
І чакае бедака
Зэкаўская роба;
Пратэстанта за пікет
Пакаралі дзесьці:
На пікеце «рускі свет»
Не хваліў, а бэсціў;
Выклікае проста жах
У чыноў у клёку
Бел-чырвона-белы сцяг.
Як бяльмо на воку
Ці ануча для быка
Гэты сцяг нібыта,
Дык шэльмуюць спадцішка
І зусім адкрыта.
«Сцяганосцы» як заўжды,
Як было гадамі,
Дружна крочаць у суды
«Шчыльнымі радамі»…
* * *
Беларусізацыя
Мяккая як быццам…
Хай святкуе нацыя —
Могуць мары збыцца?
Не, уражанне — падман,
На прасцяг — не выйсці.
З беларушчынаю стан
Зараз, як калісьці,
На адзін і той капыл.
Проста ўлада хоча
«Пакакетнічаць» і пыл
Нам пусціць у вочы.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама:

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот

Знае кожны і любы: косім мы касой грыбы!

Чаму ж службоўцам неўспадоб, што хлопцы вырылі акоп?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023