Categories: Культура

Подых тыдня. Лістапад

Аляксандр Тамковіч дзеліцца ўражаннямі аб культурных мерапрыемствах якія ён наведаў.

Дуальны дуалізм

Калі крытычны чытач убачыў у гэтай назве нейкую бязглуздзіцу, то я бы параіў не спяшацца з высновамі. Усё ведаючая «Вікіпедыя» кажа, што «дуальнае навучанне — гэта такі выгляд навучання, пры якім тэарэтычная частка падрыхтоўкі праходзіць на базе адукацыйнай арганізацыі, а практычная — на працоўным месцы».

Родапачынальнікам сістэмы дуальнай адукацыі лічыцца Нямеччына, таму цалкам зразумела, чаму 9-ы дзень нямецкай эканомікі быў прысвечаны менавіта гэтай праблеме. Чаканымі былі і вітальныя словы ад пасла ФРГ у Беларусі Петэра Дэтмара, старшыні праўлення Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Хавсепа Васканяна, кіраўніка прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзіміра Аўгусцінскага.

А вось дыскусія паміж кіраўніцай инфармацыйнага бюро Германскай службы акадэмічных абменаў Керсцін Мюлер і дырэктарам инстытута бізнесу тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімірам Апанасавічам была крыху нечаканай і нагадвала той самы дуалізм, які прасцей называецца дваістасцю.

Першая канкрэтнымі лічбамі даказвала, што ў беларускай адукацыі ёсць праблемы, другі зноў пытаўся данесці, што яна ледзь «не лепшая ў свеце».

Напэўна, на такія звыклыя акалічнасці не варта было б звяртаць увагу, калі б яны не праходзілі падчас чарговай «лібералізацыі», дзе рэфрэнам гучаць словы знаёмай песні «Все хорошо, прекрасная маркиза»…

Рэпарцёрскія чары

Цалкам згодны з нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры Святланай Алексіевіч — звонку заўсёды лепш бачна. Гэтыя словы прагучалі на прэзентацыі беларускага варыянта кнігі лідара польскага рэпартажу Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы. Палескія гісторыі».

У 2015 годзе кніга ўбачыла святло ў кракаўскім выдавецтве «Знак», а сёлета гэты цікавы праект ажыццявіла беларускае выдавецтва «Логвінаў».

Нестандартны погляд спадарыні Шэйнэрт дазволіў стварыць таленавіты твор пра жыццё палескага рэгіёна. Рэгіёна, які сваімі этнічнымі і культурнымі асаблівасцямі апошнім часам вызывае ў літаратурным асяроддзі Беларусі шмат спрэчак.

Праходзіла прэзентацыя ў набіраючым папулярнасць прэс-клубе, таму вітальны выступ кіраўніцы гэтай установы Юліі Слуцкай быў цалкам лагічны. І такі ж кароткі, як вітанне дырэктара Польскага інстытуту ў Мінску Матэвуша Адамскага. Вёў жа саму прэзентацыю старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Для таго каб выканаць усе пратакольныя нюансы, дадам яшчэ пра прафесійны пераклад тэксту на беларускую мову Марыі Пушкінай, Алены Пятровіч і «касмапалітычны» (адразу на трох мовах ) выступ аднаго з герояў кнігі Валеры Каліноўскага.

Частка назвы «Насыпаць горы» «ўзятае» аўтаркай з песні беларускага гурту TonqiXod, што адбылося падчас сустрэчы з яшчэ адной гераіняй кнігі, шведскай фотажурналісткай Марыяй Содэрбэрг. А частка «Палескія гісторыі» стала «творчай праекцыяй» папулярнага некалі польскага танга «Чары Палесся».

Сама ж прэзентацыя часам сапраўды нагадвала нейкія чары. Чары добрага рэпартажу, у якім спадарыня Малгажата Шэйнэрт лічыцца адной з самых дасведчаных. Напэўна, таму, што піша чэсна…

Мерапрыемствы наведаў Аляксандр Тамковіч

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023