Categories: Культура

Новая кніга Аляксандра Тамковіча

Пастаянны аўтар нашай газеты Аляксандр Тамковіч распачаў працу над новым праектам. Пра што ён і як склаўся лёс папярэдняга? Па нашай просьбе Аляксандр расказаў пра гэта «Снплюс».

— Мінулым годам вы прэзентавалі «Мазаіку жыцця», сродкі на выданне якой збіраліся модным зараз краўдфандынгам. Ён быў паспяховым?

— Так, кампанія была даволі паспяховай, але вось вельмі цікавая дэталь — сярод тых, хто падтрымаў праект, былі зусім не тыя, на каго я першапачаткова разлічваў. І людзі гэтыя вельмі далёкія ад якога-небудзь віду творчасці. Пераважна пенсіянеры, якія ў нас не адрозніваюцца ўнікальнай заможнасцю і багаццем…

На жаль, спрыянне патэнцыяльным поспехам іншых у творчым асяроддзі, мякка кажучы, не самая распаўсюджаная з’ява. Яна і адрознівае сапраўды вялікіх творцаў ад тых, хто імі ніколі не стане. Хрэстаматыйным ў гэтым сэнсе можна лічыць прыклад, калі вядомы пісьменнік Алесь Адамовіч актыўна падтрымліваў творчы рост Святланы Алексіевіч.

Ганаруся, што менавіта Святлана Аляксандраўна адкрывае галерэю герояў кнігі «Мазаіка жыцця», ухваліла яе змест і выгляд і стала першай, хто пакінуў свой аўтограф на спецыяльным экзэмпляры кнігі.

Карыстаючыся момантам, хачу таксама падзякаваць пісьменніка Алеся Аркуша, які адгукнуўся на кнігу вельмі станоўчай рэцэнзіяй. Яшчэ раз добрым словам згадаю Саюз беларускіх пісьменнікаў і кіраўніка СПБ Барыса Пятровіча.

Мабыць, гэта пакуль усе прыемныя выключэнні з пісьменніцкага асяроддзя. А вось салідарнасць калег-журналістаў была значна больш грунтоўнай. Як кажуць, дапамагалі, чым маглі.

— У рэдакцыю «Снплюс» прыходзяць лісты чытачоў з пытаннямі наконт таго, як знайсці гэтую кнігу?

— Вельмі проста. «Мазаіка жыцця» ёсць у кніжных крамах «Белкнігі» і «Акадэмкнігі», кнігарнях БНФ, «Галіяфы» і «Логвінаў».

На выданне папярэдніх кніг я знаходзіў сродкі і магчымасці сам, бо ніколі не разглядаў іх як нейкія бізнес-праекты. «Мазаіка жыцця» — з гэтай жа катэгорыі, толькі сродкі на яе выданне давялося збіраць краўдфандынгам, з дапамогай патэнцыяльных чытачоў. Дык вось, з герояў былых кніг магчымасць адказаць на дабро дабром знайшло менш за 20 адсоткаў…

У дадзены момант пачалася праца над новым праектам. Гэта ўспаміны народнай артысткі Беларусі Зінаіды Аляксандраўны Бандарэнка, якой у наступным годзе (цяжка паверыць) спаўняецца 80 гадоў.

— У кнігі ўжо ёсць назва?

— Гераіня хоча, каб кніга называлася «Мой шлях да Беларусі». У назве — яе жыццё і адказ на знакаміты верш Ніла Гілевіча.

Дарэчы, амаль ніхто не ведае, што ў юнацтве З.А. Бандарэнка скончыла медвучылiшча, стала б акушэркай, аднак ні дня не працавала ў гэтай галіне. У кнізе з’явіцца адпаведнае фота. Увогуле ж іх плануецца больш за дзве сотні.

Неўзабаве будзе аб’яўлены краўдфандынг, пакуль жа ўсе пытанні можна вырашаць з Людмілай Мірзаянавай, чые кантакты лёгка знайсці ў фэйсбуку.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023