Categories: Фельетон

І пярсцёнак, і палец адкусіла «на памяць»

У віцебскай кавярні пасварыліся дзве п’яныя жанчыны, якія адпачывалі ў розных кампаніях. Адна стала насміхацца над знешнасцю другой, хваліцца сваімі ўпрыгожаннямі. У выніку «пакрыўджаная» адкусіла ў «крыўдзіцельніцы» палец.

Пустуюць ледзь не ўсе кавярні,
А ў рэстаранах ціша-гладзь,
Бо нам, на жаль, кавід каварны
Не дазваляе піць-гуляць.
Каб выжыць, гэтаю парою
Гарэлку дома жлукцім мы.
Аднак знаходзяцца «героі»,
Што ладзяць пір падчас чумы.
Як ставіць хтось жыццё на шалі,
Дык клёпак мала ў галаве…
А ў той кавярні балявалі
Кампаніі адразу дзве!
І палюбоўніцы, і жонкі,
І кавалеры, і мужы −
Усе пілі наперагонкі,
Хоць не апойкі, не бамжы.
Як «патанулі» ў алкаголі
(Віват гарэлцы і віну!),
Дык дзве кампаніі міжволі
Ператварыліся ў адну.
Распаясаліся без меры,
І кавардак стаяў такі,
Што напаўнялі кавалеры
Чужых дзявок-жанок фужэры,
І ім падморгвалі жанкі.
Агульнымі былі і танцы.
Зусім не дзіўна, што ў гурбе
Хтось быў, так мовіць бы, у глянцы,
А хтось, як кажуць, так сабе.
Дык у кавярні з той прычыны
Эксцэс і здарыўся якраз.
У прыбіральні дзве жанчыны
(Выяўна не з народных мас),
Відаць, заўзята між сабою
Дзялілі з мужыкоў кагось.
Хоць не дайшло да мардабою,
Ды мог ён здарыцца вось-вось.
Пакуль жа − толькі сварка-спрэчка.
Адна даводзіла:
− Хіба
Ты будзеш поспех мець, авечка?
Куды ты лезеш, галыцьба?
Твой знешні выгляд вочы рэжа:
Вунь туфлі зношаныя ўшчэнт
І дапатопная адзежа.
Схадзіла б лепш у сэканд-хэнд
І там сабе купіла б транты −
Было б прыстойней… А на мне,
Як бачыш, золата-брыльянты −
І па завоблачнай цане.
Лахудра, ці ж такія рэчы
Купіць сабе дазволіш ты?
Хоць палюбуйся ты, дарэчы,
На мой пярсцёнак залаты, −
І з пыхай выставіла палец,
Падсунула яго пад нос. −
Магу здарыць табе на памяць, −
Сказала жартам ці ўсур’ёз.
Жанчына здолела злаўчыцца
І палец той зубамі − шчоўк!
(Так, мабыць, шчоўкае ваўчыца
Або галодны вельмі воўк.)
Затым закрыла рот зацята,
Нібы вароты − гаспадар,
Бо ў ім з пярсцёнкам быў адцятак:
Не аддаваць жа гэты дар…
* * *
Вядома, вернуцца пярсцёнак
І палец…
У сваю чаргу
Для палюбоўніц і для жонак
Адну параду даць магу:
Як абяцаеш ты ў запале,
Трымаць патрэбна ў мазжачку:
Не толькі хтось адкусіць палец −
Адкусіць нават і руку…

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023