Categories: Фельетон

Чаму да гэтае пары не прыляталі снегіры

У гарадах Беларусі з’явілася шмат снегіроў. Арнітолагі тлумачаць гэта тым, што на дварэ стаіць вельмі сцюдзёная зіма, снегіры спусціліся «з нябёс да зямлі», бліжэй да людзей, каб знайсці сабе ежу.

Дроў аголеныя кроны
Там, дзе парк ці сквер любы,
Атабарвалі вароны
І, канешне, галубы
У мінулы час зімовы.
Ды зусім інакш цяпер.
Згледзеў я малюнак новы,
Як прыйшоў у ціхі сквер:
На галінах дрэў у скверы
«Засядалі» снегіры,
І было іх да халеры,
А не нейкіх два ці тры.
І на іх глядзелі людзі
З захапленнем у вачах,
Бо ў яскравых птушак грудзі
Бел-чырвоныя, як сцяг.
Хоць да іх было далёка,
Ды пры гэткім харастве
Нехта нават загалёкаў:
Беларусь, маўляў, жыве!
Пра прыгожых птушак-кветак
Прызабыць паспелі мы…
А чаму ж іх многа гэтак
Сярод сёлетняй зімы?
Адказаў нам люд вучоны:
Час для іх не будзь здароў,
Так сказаць, перыяд чорны —
Ежы мала ў снегіроў.
Бел-чырвоных птушак голад
Выгнаў з лесу да людзей,
Бо заўсёды сыты горад —
Можа, штось перападзе.
Я далёкі ад навукі,
Хоць навуку прызнаю,
І таму, каб зналі ўнукі,
Выдам версію сваю.
Стаў народ задужа смелым,
Пратэстуе «галыцьба»,
І з усім чырвона-белым
Тут вядзецца барацьба.
Стужкі, плацці, парасоны,
Бабы снежныя, сцяжкі…
Іх палююць пінкертоны —
Паступіў загад такі.
А людзей караюць строга —
Штраф чакае ці астрог.
Трэба людзям дапамога.
І рашыў, напэўна, Бог:
«Вось вам сімвалы жывыя —
Ёсць у птушак плоць і кроў.
Хай улада воўкам вые,
Ды «нацдэмных» снегіроў
Ёй не ўдасца нейкім чынам
Пераправіць у турму».
Бог, канешне, малайчына.
Дык падзякуем Яму!
* * *
Паступова, год ад года
Пакрываў уладу тлен.
Разам з намі і прырода
Патрабуе перамен.

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023