Categories: Фельетон

Мерцвякі таксама знаць павінны: аўтазакі — тыя ж дамавіны

На Радаўніцу на Сухараўскіх і Паўночных могілках дзяжурылі падраздзяленні АМАПа, стаялі аўтазакі, Мінчукі казалі, што раней такога не было…

Пагудка маецца такая —
Мне пра яе паведаў дзед:
Бог на Вялікдзень адпускае
Нябожчыкаў
У гэты свет.
Яны жывуць і анігадкі
Да Радаўніцы на зямлі,
Каб з імі ўдзячныя нашчадкі
Яшчэ хоць трохі пабылі.
На Радаўніцу, што не дзіва,
Шыбуюць людзі на клады,
Дзе іх чакаюць нецярпліва
Бацькі, бабулі і дзяды.
Як кажуць, на клады не ўбіцца!
А хто й напой туды нясе,
Каб разам з продкамі
Як быццам
Піць на магіле пакрысе.
Аднак «мянтам» любыя сходкі
Не падабаюцца цяпер.
Дарма, што ўсіх чакаюць продкі
І не благі ў людзей намер.
А раптам іншыя матывы
Саспеюць там у грамадзе
І, так сказаць, баран паршывы
Пратэстны мітынг правядзе?
Дый шмат праціўнікаў улады,
Яны для іх — бы ў горле косць…
Жывым дадуць, вядома, рады —
Наконт разгонаў вопыт ёсць.
А што рабіць, як на падмогу,
Ажыўшы, прыйдуць мерцвякі?
Адчулі, мусібыць, трывогу:
Падужаць легіён такі
Міліцыянтам тром няпроста,
Хоць кожны мецьме аўтамат…
Таму прыгналі да пагоста
Байцоў АМАПа вельмі шмат.
Байцы на выпадак усякі
Каля кладоў з усіх бакоў
Прыпаркавалі аўтазакі,
Каб жах нагнаць на мерцвякоў:
Яны таксама знаць павінны,
Што гэта значыць — аўтазак:
З яго, як з той жа дамавіны,
На свет не выбрацца ніяк.
Дапамагло, вядома, гэта —
З магіл наверх не выйшла зло.
Ва ўсякім разе і пікета
На Радаўніцу не было…
* * *
«Не пратэстуюць нашы продкі, —
Мне скажа дзед або юнак. —
І перагнуў ты палку ўсё-ткі
Наконт нябожчыкаў…»
Аднак
Абсурд ва ўсім апошнім часам.
Хтось мог падумаць сапраўды:
«А што калі з жывымі разам
На бунт падымуцца клады?..»

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023