Categories: Политика

ШАС як шанс. Імідж – усё, а выгодаў нуль?

Ва Узбекістане прайшоў “гістарычны” саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ці заменіць ШАС “калектыўны Захад”? Ці атрымае беларускі рэжым рэальныя выгоды ад арганізацыі? Ці можа ў прынцыпе Лукашэнка стаць сваім у кампаніі азіяцкіх лідараў?

Пагутарылі з выканаўчым дэрэктарам BISS Пятром Рудкоўскім.

– ШАС дала “дабро” на ўступленне Беларусі ў арганізацыю, хаця Лукашэнка ўжо выступаў ад імя “паўнавартаснага сябра” структуры. Ці можа сённяшняя РБ у сітуацыі міжнароднай аблогі даць гэтай арганізацыі тое, што Лукашэнка вызначыў прыярытэтам?

– Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва  – гэта клуб еўразійскіх дзяржаў, якія да нядаўняга часу спрабавалі маральна падтрымліваць адно аднаго ў выпадку напружанняў з Захадам. Нешта кшталту СНД, хоць мае больш прэстыжны характар. Але вось на апошнім саміце быў выразна парушаны гэты прынцып “салідарнасці ў канфлікце з Захадам”: прэм’ер-міністар Індыі Нарэнда Модзі недвухсэнсоўна даў зразумець, што вайна Расіі супраць Украіны – гэта нешта ненармальнае.

Для Лукашэнкі рашэнне аб запуску працэдуры прыняцця Беларусі – гэта перадусім магчымасць хоць крыху падправіць імідж міжнароднага ізгоя. Хоць ШАС практычна не дае ні эканамічных, ці геапалітычных выгодаў, але дае, хай сабе невялічкі, але ўсё ж нейкі іміджавы бонус.

На якое месца і ролю можа разлічваць Беларусь? Ці зможа ШАС замяніць “састарэлую Еўропу”?

– Не, ШАС не з’яўляецца і ніколі не стане інтэграцыйным праектам, які хаця б блізка нагадваў ЕС. Занадта розныя іх члены, занадта розныя іх інтарэсы, з рознымі палітычнымі сістэмамі і рознымі дачыненнямі з Захадам. Што тычыцца Беларусі, паняцця не маю, што яна можа займець ад ШАС або што можа запрапанаваць ад сябе. Канешне, кожны саміт – гэта камунікацыйная магчымасць. І гэта хіба што адзінае, што бачыцца рэальным ад сяброўства.

– -Напядэдадні, 15 верасня, на сустрэчы з Сі Цзіньпінем беларускі кіраўнік сказаў загадкавую фразу: “Такой немалый и надежный друг в Европе, как Беларусь, всегда будет полезен не только для Шанхайской организации, но и для КНР”. Гэта яўна ўступае ў дысананс з ранейшымі выказваннямі кшталту “клочок землі” і “памяняем старую Еўропу на новую Азію”. Дзіўна іншае: Мінск дагэтуль спадзяецца стаць мастком паміж Азіяй і Еўропай? Ці ёсць дзеля таго хоць самыя нікчэмныя шанцы?

– Гледзячы на справу з чыста геаграфічнага гледзішча, тут складана мець якіясь пярэчанні: Беларусь знаходзіцца ў Еўропе. І да жніўня 2020 гэтыя словы маглі б быць нечым большым, чым проста рыторыкай: Кітаю сапраўды вельмі важна мець палітычных і эканамічных хаўруснікаў у Еўропе, а Беларусь, якая ў 2016-2020 гады нарошчвала супрацоўніцтва з Захадам, была цалкам добрым партнёрам. (Памятаю, у 2019 годзе прадстаўнік кітайскіх уладаў спрабаваў нават завязаць супрацу з нашым інстытутам – BISS – у адукацыйнай сферы. Бачылася, што яны не грэбавалі якой-кольвечы магчымасцю пашыраць сетку кантактаў у Еўропе). Ну але пасля таго, як лукашэнкаўская Беларусь стала таксічнай, ізаляванай і эканамічна дэпрэсіўнай, гаворка пра “полезность в Европе” – пустая рыторыка.

– Чаго насамрэч вартая сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносінаў усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства?

– З таго, што памятаю, беларускі МЗС паведамляў аб падпісанні з Кітаем пагадненняў наконт супрацы ў абшары барацьбы са злачыннасцю і ў абшары судовай экспертызы. Падпісаны два пратаколы і адзін мемарандум, якія тычыліся навукова-тэхнічнай супрацы і некаторых працэдурных аспектаў гандлю. То бок, ніякіх значных палітычных або эканамічных пагадненняў. Зрэшты ад такога тыпу спаткання нічога вялікага і не выпадала чакаць. Сімвалічныя пагадненні.

– У вялікай палітыцы ўсе пытанні вырашаюцца за зачыненымі дзвярыма, а на публіку выносяцца толькі гатовыя рашэнні. Што паказалі кулуарныя сустрэчы Лукашэнкі ў Самаркандзе?

– Пра кулуарныя сустрэчы Лукашэнкі інфармацыі не маю, але не думаю, што ў кулуарах нешта значнае вырашалася з яго ўдзелам.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023