Categories: Фельетон

ПРЫГОННАЕ ПРАВА НЕ МРОЯ, А ЯВА

Прэзідэнт падпісаў дэкрэт, згодна з якім усе працаўнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца, могуць звольніцца толькі ў выпадку, калі іх адпусціць кіраўнік завода. А напачатку нагадаць я мушу,Што шмат вякоў прайшло з тае пары,Калі паўсюдна насялялі сушуЯны, рабы, і іх гаспадары.

Адны жылі, як у загонах быдла,
На целах і на душах ланцугі,
Другім раскошы столькі, што абрыдла,
А ежа — салаўіныя мазгі.
Адным на лёсе гібель ці калецтва,
Другім да скону дзён капрыз любы…
Паразумнела трохі чалавецтва —
Сышлі ў нябыт нявольнікі-рабы.
Прыйшоў на змену
Лад не надта ўдалы,
Выявы, як і ў час былы, адны:
З’явіліся ў Еўропе феадалы,
А ў нас — князі, памешчыкі-паны.
Як і раней, народ трываў пакуты,
І да сканання пляжыў лёс ліхі
Просталюдзінаў, да зямлі прыкутых,
Прыкутых да матыкі і сахі.
Ці ж верыў хто,
Што лепшы час настане?
І як з-за хмары сонечны прамень,
Аж цэлы год прыгонныя сяляне
Чакалі, калі прыйдзе Юр’еў дзень.
І вось нібы пажухлую лістоту,
Памешчыкаў змялі бальшавікі.
Не будзе ўжо, здавалася, прыгнёту,
І воля для народа — на вякі.
«Зямля— сялянам!
Фабрыкі — рабочым!» —
Такі народу кінулі дэвіз.
Ды зноў са шляху
Лад савецкі збочыў
І зноў над людам цяжкі груз павіс.
З тае зямлі калгаснай —
Во дзе гора! —
Сяляне не маглі сысці ані.
І каб падацца на заробкі ў горад,
Патрэбны быў дазвол ад старшыні.
Прынамсі, волі не было і блізка
І для рабочай нашай грамады:
У горадзе стрыножвала прапіска —
Без штампа ні туды і ні сюды.
І вось абрысы новае эпохі,
Ва ўжытку словы «рынак», «дэмакрат».
Аднак жа перамен — амаль ні трохі,
І ў дабрабыце лепшага няшмат.
За ўсім за гэтым
Просты люд віжуе,
Не разумее, што за лад такі:
Ці ўжо прыйшлі «праклятыя буржуі»,
Ці зноўку рэй вядуць бальшавікі?
Для кожнага адна навекі праца:
Каму станок,
Каму сахор ці плуг.
А прыйдзе час,
І гэтак можа стацца —
Увогуле пасадзяць на ланцуг.
* * *
Гісторыя віхляе па спіралі,
Таму парой вяртаецца назад…
І ўлады нездарма наканавалі
Для нас усіх
Рабаўладальны лад.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023