Categories: Фельетон

Да лепшых часоў пажывём без трусоў

З 1 ліпеня ў краінах Мытнага саюза забаронены ўвоз і вытворчасць карункавых трусоў, бо гэта, маўляў, шкодзіць здароўю жанчын. Разглядаецца таксама пытанне аб забароне кедаў, балеткаў, абутку на высокіх абцасах. Ніводзін з нас, бадай, не будзеАспрэчваць, што ва ўсе часыНасілі шпількі нашы людзі,Балеткі, кеды і трусы.

(Заўвага: на жаночым целе
Трусы — спакуса для мужчын.
І бачыць найчасцей хацелі
Трусы з карункамі прычым.)
Аднак жа «мудрыя галовы»
(Яны ў «вярхах» сядзяць якраз)
Прыйшлі да дзіўнае высновы:
Карункі шкодныя для нас.
Дый шпількі, кеды і балеткі
Не пусцім больш на наш парог.
З-за іх дарослыя і дзеткі,
Маўляў, зусім не чуюць ног.
Карыснай бачылася мэта
Для тых, хто ўлады на чале.
А як успрымуць заўтра гэта
У горадзе і на сяле?
…Не сумна бізнес-вумэн Свеце,
Бо справы злагадна ішлі.
Аднак сям’ю, на жаль, кабеце
Завесці не было калі.
Сустрэчы, здзелкі і фуршэты —
Ад раніцы і да начы.
Дык ці патрэбны муж для Светы?
Яна сама мужык, лічы.
Аднак спатоліць жарсць жадоба
З’яўлялася тады-сяды.
Было і з гэтай справай добра —
Каханак меўся малады.
Не будзе ён да цела ласы,
І позірк можа быць касы,
Калі не шпількамі — абцасы,
І не з карункамі — трусы.
Як не пусцілі нашы крамы
У продаж гэты атрыбут,
Дык не было для Светы драмы,
Яна не зведала пакут.
Даводзілася гойсаць Свеце,
Рабіць візіты за кардон.
А там жа шпілек тых — як смецця,
Трусоў з карункамі — мільён.
Якая ж просіцца выснова?
Што прыклад гэты нам нясе?
Як пачуваешся грашова,
Пабоку забароны ўсе.
…Перажывала Галя дужа
І нават адчувала жах:
«Ці спакушу я заўтра мужа
У бескарункавых трусах?
А як на працу або ў госці
Без шпілек я цяпер пайду?
Сяброўкі перамыюць косці…»
Ды муж развеяў ёй нуду.
Пяшчотна ён шапнуў на вушка:
— Перажываеш ты дарма.
Панадней, чым твая начнушка,
У ложку для мяне няма.
Таксама ў шпільках сэнс ніякі,
Дый мне спакойна: пры хадзьбе
Не будуць пазіраць маньякі,
Як зад калышацца ў цябе.
У рэшце рэшт прыйшлі да згоды,
Прагаманіўшы да відна:
Няма ў тых забаронах шкоды,
А толькі ёсць карысць адна.
…Нядоля вёскі падкасіла.
Якія ў вёсках жыхары?
Там смокча бальшыня «чарніла»,
А хто не п’е, дык той стары.
Да лямпачкі апойкам шпількі,
Карункавых трусоў узор.
Ёсць пляшка ды бляшанка кількі —
І кайф лаві, ляці да зор.
Нібыта белая варона,
У вёсцы быў Мікіта-дзед.
І ён пра тыя забароны
Прачуў-даведаўся з газет.
У дзеда вочы не патухлі,
Ён выдаў бабе маналог:
— Цяперака на шпільках туфлі
Не для тваіх, старая, ног.
Ну а пра нейкую балетку
З табой і чуць не чулі мы.
Калі яе насіць: улетку
Ці мо абутак да зімы? —
І тут жа смутак лёгкі ў дзеда. —
Пра што магу пашкадаваць,
Дык пра адно: не будзе кедаў.
У кедах я бяды не ведаў,
Хадзіў у лес, на сенажаць… —
І вырак прагучаў ягоны. —
Нічога страшнага, лічы.
Табе спадручней панталоны,
А мне дык боты-кірзачы.
І што выходзіць? У народзе
Не абураецца ніхто.
Таго, што ёсць, народу годзе:
Рэйтузы, боты, паліто…
«А як жа моладзь? — хтось спытае. —
Ці ж не бяда для маладых?
Напэўна, забарона тая
Іх прыгнятае,
Б’е пад дых…»
Не скажа наша моладзь слова,
Слоў абурэння — пагатоў,
Бо босаю хадзіць гатова
І ўжо гуляе без трусоў…
* * *
А лепш не думаць бы дзяржаве
Пра нашы шпількі і трусы,
А дбаць, каб людзі неўзабаве
Не зацягнулі паясы.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Яшчэ фельетоны

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023