Categories: Фельетон

«Падужаў» пляшку — і ў каталажку!

У Гродна два дзецюкі, добра пагуляўшы ў рэстаране, пабаяліся ісці дадому, да жонак. У гасцініцу іх не пусцілі. Дзецюкі прыйшлі ў міліцыю і папрасілі затрымаць іх «на суткі». Калі ж ім адмовілі, адзін з дзецюкоў учыніў з міліцыянтамі бойку і… быў асуджаны на два гады. Пасядзеўшы ў рэстаране,Перабралі дзецюкі.(Хто ўшчуваць за гэта стане?Кожны быў хоць раз такі…)

Перабраў — ідзі дахаты,
Не ідзецца, дык паўзі.
(Калі лужын небагата
І зусім няма гразі.)
Ды адзін сказаў другому:
— Адчуваю я бяду,
І таму цяпер дадому
Нізавошта не пайду.
Там мяне чакае згуба,
Як Галгофа акурат:
Качаргою жонка Люба
Пашынкуе мой «фасад».
— У мяне такая ж драма, —
Падтрымаў дзяцюк другі. —
Жонка родная таксама
Можа выправіць мазгі.
Як нап’юся — зубы шчэрыць
І бярэ скавараду,
Раскалоць гатова чэрап…
Я дадому не пайду.
Але дзе знайсці прыстанне?
Ноч шугае на дварэ.
Хоць і лета, ды да рання
Халадзіна прабярэ.
У кішэнях, дзякуй Богу,
Быў яшчэ «якісь рубель».
Дык і выйшлі на дарогу,
Што вяла-плыла ў гатэль.
Толькі месца і ў гатэлі
Не знайшлося сябрукам:
Засяляць не захацелі,
Бо «назюканыя» ў хлам.
Заявілі ім адкрыта,
Быў для іх адлуп прамы:
— Заўтра вашыя ваніты
Прыбіраць не хочам мы!
Давядзецца, мусіць, цяжка,
Ноч без даху —то не смех…
— Пачакай! А каталажка?
Чым, скажы мне, не начлег? —
Тут жа выспела ідэя
У кагосьці ў галаве. —
Не святліца, ды сагрэе,
Лепш усё ж, чым у хляве.
Хоць і мулка, але нары —
Не халодная трава.
І паджгала тая пара,
Мовіць так, у пашчу льва.
Увайшлі ў будынак смела…
Хоць і позні надта час,
Сам начальнік райаддзела,
Падпалкоўнік, там якраз.
Быў дзяцюк на словы хуткі —
Той, што болей малады:
— Пасадзіце нас на «суткі»,
Нам ісці няма куды!
Дома жонкі ўсчыняць бойкі…
Афіцэр зірнуў ва ўпор:
— З глузду з’ехалі, апойкі?
Тут не «пастаялы двор»!
Без затрымкі, без замінкі
Прэч хутчэй
З маіх вачэй!
Ці жадаеце дубiнкі
Паспытаць паміж плячэй?
І адзін — зварыла клёпка! —
Тыя словы ўцяміць змог.
Не пярэчыў ён, таропка
Мышкай шмыгнуў за парог.
Ды затое у атаку
Перайшоў дзяцюк другі.
(Мо ад выпітага ў ср…ку
Перабраліся мазгі?)
— Будзе так, як захачу я,
Мецьму дах над галавой,
Тут прылягу-заначую! —
І кулак пудовы свой
Увагнаў, нібы кувалду,
Падпалкоўніку ў скулу.
— Ну, цяпер згніеш тут, падла! —
І, адскочыўшы к сталу,
Падпалкоўнік даў адмашку.
Міліцэйскі легіён
Павалок у каталажку
Дзецюка. Дабіўся ён…
Потым — суд. Стагнаў ад болю —
Уляпілі два гады.
Адсядзеў. Ужо на волі.
А цяпер ісці куды?
Ён дадому джгаць баіцца
(Па шчацэ цячэ сляза),
Бо «палкоўнік у спадніцы»
Там пасадзіць у ШЫЗА*.
Ну а потым жонка Люба
«Пажыццёвае» ўпячэ…
І рашыў ён: «Дам у зубы
Падпалкоўніку яшчэ…»

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама:

Да лепшых часоў пажывём без трусоў

Пануе ў нас сярэдні клас!

У нашы кашалькі палезуць «жабракі»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023