Categories: Фельетон

Ад старшыні паперлі, як і звычайна, «перлы»

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама: «Я лічу, мой пост адносіцца да катэгорыі тых, на якія мала ахвочых. Гэта месца складанае і неграшовае. Ніякіх фінансавых патокаў, ніякай асаблівай улады. Да таго ж відавочна, што я спраўляюся са сваімі абавязкамі так, як гэта задавальняе майго наймальніка, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Зноўку выбараў пара Завітала к нам у госці, Трэба зноў абраць «цара», «Пасадзіць на трон» кагосьці.

Адзвінела цішыня,
Дні гарачыя паперлі.
Выбаркама старшыня
Выдае штодзённа «перлы».
І абразіць, далібог,
Не паставіў я задачу.
Ейны шчыры маналог
Толькі трошкі перайначу:
«У кагось — кар’ерны рост,
У кагосьці — грошай горы,
Ды адзін і той жа пост
Я займаю год каторы.
Годна я нясу свой крыж,
Хоць не маю асалоды
(Вельмі хочацца ў Парыж
Перабрацца назаўсёды).
Праца цяжкая ў мяне —
Акурат як у шахцёра.
Ды, паверце, толькі ў сне
Выбіраюся да мора.
І мяне на тым пасту
Замяніць ахвочых мала —
Абыходзяць за вярсту,
Хоць улада й запрашала.
Дый жывецца, як бамжу, —
Вельмі сціплая зарплата.
А якая — не скажу,
Мне, прынамсі, малавата.
(Давядзецца, мусіць, мне
Пашукаць паўстаўкі дзесьці:
Посуд мыць на старане
Ці двары й пад’езды месці.)
Словам, горшую з пасад
Я займаю, несумненна,
Маю шмат маральных страт,
І начамі спіцца дрэнна.
Папікаюць за «баршчы»,
Здзекуюцца ўсе пісакі.
Хоць ты крычма закрычы —
Так яны даліся ў знакі!
Непрыемнасцей — мільён.
Вось чаму я «неўязная»?
Для мяне найперш — закон,
Ды ніхто таго не знае…
Хоць прарочаць мне бяду,
Хоць ляцяць у твар насмешкі,
Нізавошта не сыду
З назаўжды абранай сцежкі.
Апазіцыя кляне:
Тое, што раблю, «не ў жылу».
Прэзідэнт наняў мяне,
Каб адно яму служыла.
І таму скажу наўпрост
З непасрэднасцю жаночай:
Ён даверыў гэты пост,
Ён і здыме, як захоча.
Хай не пусцяць за мяжу,
Хай зняверацца дашчэнту,
Я ўсё роўна адслужу,
Колькі трэба прэзідэнту!»
* * *
Ды якраз наадварот:
Хай бы ведала чынушка,
Што яе наймаў народ,
Што яна — народа служка.
Алесь Няўвесь

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com/.

Рубрыца «Фельетон»:

З нядаўняе пары шчаслівыя тхары

Усё наадварот мы робім з года ў год

Чыноўнікі крыху спатолілі пыху

Вылучэнка-дама — лепшая рэклама

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023