Categories: Социум

Трэці міф

Канвенцыя па правах інвалідаў і Факультатыўны пратакол да яе былі прыняты 13 снежня 2006 года, а адкрылі яе для падпісання 30 сакавіка 2007 года. Да нядаўняга часу канвенцыю падпісалі 159 краін свету, вельмі падобна на тое, што Беларусь будзе ў гэтым пачэсным спісе 160-й.

Напэўна, тым, што А.Лукашэнка даў даручэнне яе падпісаць, можна ганарыцца, але адчуць радасць напоўніцу не дае магчымасці вельмі нескладаная арыфметыка. Шчыра вітаю дадзены крок, але чаму, каб яго зрабіць, спатрэбілася цэлых восем год?

І тлумачэнне тут не толькі ў звычайнай бюракратыі. На жаль, у нашым жыцці даволі часта становіцца рэальнасцю зусім не тое, што афіцыйна дэкларуецца…

Каардынатар Офіса па правам людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі назваў два міфы, якія панавалі ў Беларусі доўгія восем год.

Першы — пра тое, што падпісанне гэтых дакументаў будзе «дорага каштаваць» беларускай эканоміцы.

Другі — «беларускае грамадства да іх пакуль не гатовае».

Думаю, спецыялісты патлумачаць гэта больш аргументавана, а я выкажу асабістую згоду з Сяргеем — ніякіх дадатковых расходаў не спатрэбіцца, бо афіцыйна даецца столькі сродкаў, што іх хопіць з запасам. Другая справа — як гэтыя грошы выкарыстоўваюцца і куды ідуць…

Прыйшлося даспадобы і тое, што Драздоўскі выкрыў прымітыўную падмену паняццяў. На самой справе трэба казаць — не гатова не ўсё беларускае грамадства, а канкрэтны чыноўнік.

Цалкам згодны я і з кіраўніком грамадскай арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў» Уладзімірам Патапенка, што да дэфініцый (паняццяў, назваў) у гэтым пытанні трэба падыходзіць надзвычай уважліва, бо гэта можа стаць глебай для розных спекуляцый на інвалідную тэму.

А зараз пра міф, які настолькі відавочны, што яго нават цяжка не ўбачыць. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у Беларусі зараз каля пяцісот сарака тысяч людзей з інваліднасцю. У той жа час, агульна вядома, што ва ўсіх краінах свету іх амаль дзесяць адсоткаў. Атрымліваецца, што беларускія дадзеныя заніжаны амаль у два разы.

Цi не па гэтай прычыне мы так доўга мурыжылі з падпісаннем таго, што цалкам лагічна?

Александр Томкович

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023