Categories: Фельетон

…І трэнера болей няма на футболе

Калі галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч захацеў трапіць на гульню «Шахцёра» і «Мінска», яго затрымалі, абшукалі і абразілі міліцыянты, бо не пазналі ў ім кіраўніка асноўнай каманды. Разбіральніцтва было доўгім… Як з бел-чырвона-белым сцягам Заўзятар прыйдзе на футбол, Яму ў каршэнь дадуць няблага, Складуць службоўцы пратакол.

Як завітае хто з Пагоняй —
Гербом спрадвечным — на гульню,
Яму дзядзькі, што пры пагонах,
Адразу ўваляць як каню.
На жаль, цяпер такая ява,
На стадыён не йдуць гурбой:
Футбол як быццам не забава,
А палітычны нейкі бой.
На ўсё пустыя забароны,
Міліцыянтаў грозных — рой.
Ідзеш скрозь іхнія кардоны,
Нібыта катаржнік праз строй.
Таму, як наступае вечар,
Людзей да касы — не табун,
І не заўзятар — свішча вецер
Паміж аголеных трыбун.
А трэнер зборнай Беларусі
Хадзіў на матчы дзень пры дні.
І ён, вядома, быў у скрусе
Ад «беззаўзятарскай» гульні.
Як трэнер гэты ў раз чарговы
Ішоў да «чашы» паўпустой,
Пачуў пагрозлівыя словы:
— Куда ты прэшся, дзядзька? Стой! —
Сяржант міліцыі рукою
Дарогу перакрыў яму.
— Я на футбол… А што такое?
Ніяк на розум не вазьму…
— А можа, ты праносіш бомбу! —
Сяржант ужо злаваць пачаў,
І столькі пыхі і апломбу
З вачэй службоўца-смаркача!
— Ды я ж футбольнай
зборнай трэнер!
Прыгледзься! —
Не разлічваў ён,
Што так абразліва сустрэне
Знаёмы, родны стадыён. —
На гульнях я бываю часта…
Сяржант не верыў ні на грош:
— Ды што ты гоніш?!
Да начальства
Па рацыі звярнуўся ўсё ж:
— Тут нейкі дзядзька нехлямяжы
Спрабуе нас увесці ў зман:
Што ён галоўны трэнер, кажа.
Як быць, таварыш капітан?
Начальнік адказаў на гэта:
— Калі ён трэнер, я — трамвай.
Вазьмі за жабры прайдзісвета,
Яго да ніткі абшукай!
Як трэба вывучка ў сяржанта.
Завёў ён «дзядзьку» ў кабінет.
— Здымай, — сказаў, —
нягоднік, транты,
Паказвай бомбу, пісталет!
Хоць трэнер спрабаваў адчайна
Знайсці з сяржантам кампраміс,
Але, як загадаў начальнік,
Службоўцам паказаў стрыптыз.
Сяржант агучыў здзек-рэмарку,
Справоджваў трэнера калі:
— Падзякуй, што яшчэ й па карку
Табе дубінкай не далі…
Галоўны трэнер па футболе
Цяпер, як кажуць, не арол.
На стадыён не ходзіць болей,
Глядзіць ён з роспаччу і болем
Па тэлевізары футбол.
* * *
Я думаю, вакол футбола
Заўсёды б быў ажыятаж,
Не выглядаў бы невясёла,
Вядомым быў бы трэнер наш,
Яго віталі б урачыста,
З трыбун не раздаваўся б мат,
Калі б папалі футбалісты
Хоць на які чэмпіянат.

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

На пстрычкі варта гуляць у карты

Займелі лекі ад недарэкі

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023