Categories: Фельетон

Сабе на забаву прыдумалі справу

Пасля двух гадоў у СІЗА былая дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вярнулася на роднае прадпрыемства. Людзі сустрэлі яе апладысментамі, уручылі букеты, хлеб-соль. Анягож: за час адсутнасці асуджанай дырэктаркі некалі паспяховая фабрыка зусім заняпала… Пры нашым сённяшнім жыцці У душы лезе скруха: Шаром, як кажуць, пакаці — Паўсюль амаль разруха.

Кіраўніку, які завод,
Хоць і з напругай, цягне,
Звычайна дзякуе народ —
Усё ж завод не ў багне.
Ужо не трэба дужа шмат
Прыбытку на заводзе,
Абы ён працаваў без страт —
Такога плёну годзе.
І з нашых вуснаў — пахвала
Кіраўніку за гэта!
Такой дырэктаркай была
На фабрыцы кабета.
У клетках курыцы раслі
Амаль як парасяты!
Таму ў казну цяклі рублі,
Былі ў людзей зарплаты.
Дырэктарку «наверсе» нат
Хвалілі. Неўзабаве
Прызначылі ў адну з Палат.
(Ці ж выбіраецца Сенат
У нашае дзяржаве?..)
Аднак жа некаму яна
Усё ж не дагадзіла.
І ўсім заслугам — грош цана
(Для нас яно не дзіва).
«Наверсе» затрубілі ў рог:
Трэ пакараць зладзейку —
Заканапаціць у астрог,
Бо ўкрала не «капейку»!
Непрадказальны ў нас рэжым
І на расправу скоры.
Як трэба, нашым і чужым
Улепяць пракуроры.
Чакаў дырэктарку прысуд,
Бо нават і ў Палатах
(Што ўжо казаць пра просты люд)
Няма невінаватых.
Хто неўспадоб, таму хана —
Абавязкова «сядзе».
А што ж на фабрыцы? Яна
Зусім у заняпадзе,
Нібы знянацку на яе
Напаў паморак нейкі,
Хоць быццам усяго стае
І ўжо няма «зладзейкі».
Не маючы былых зарплат,
Маліўся люд пануры:
«Зладзейку» б нам вярнуць назад,
Тады не дохлі б куры!
Ці, можа, воўк у лесе здох,
Ці з іншае нагоды,
Але пачуў малітвы Бог
(Спагадны Ён заўсёды):
Перад дырэктаркай турма
Свае раскрыла дзверы.
І большай радасці няма,
Шчаслівы люд без меры.
Надзея Саўчанка нібы
Вярнулася з астрога…
Настрой ва ўсіх прыўзнятым быў,
Дарылі кветак многа,
Гучала шмат узнёслых слоў,
Хлеб-соль дзяўчына несла…
Ды хоць кабета зойме зноў
Дырэктарскае крэсла,
Па фабрыцы
Усё адно
Пара спраўляць хаўтуры:
Назад дарогі не відно,
І будуць дохнуць куры…
* * *
Мы ўсе гадаем з гэтых пор
(І ёсць для думак глеба):
Ці той што трэба пракурор,
Ці той суддзя што трэба?..

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Не таму служы, хто для нас чужы

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

А можа, гэта крык душы?

Муж заместа жонкі будзе мыць пялёнк

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023