Categories: Фельетон

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

Як паведаміла галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Ірына Абельская, «працягласць жыцця пацыентаў лечкамісіі вагаецца ад 82,5 да 84 гадоў». Між іншым, сярэдняя працягласць жыцця беларусаў складае 69,9 года… Хведар, Саўка і Мікіта Сябравалі з даўніны, Бо ля ўладнага карыта Аціраліся яны.

Калектыў маленькі гэты
Неўпрыкмет узнік, калі
Незабыўныя Саветы
У краіне рэй вялі.
Хведар быў тады ў Саўміне,
А Мікіта — у ЦК.
Ну і Саўка ў нейкім чыне —
«Валасатая рука».
Не на Нарачы ці ў Ніцы
Іх аднойчы лёс злучыў,
А здружыліся ў… бальніцы,
Дзе найлепшыя ўрачы.
Там лячылася эліта
І наогул наша знаць.
Люд звычайны, паспаліты
Там не мог бы паляжаць.
Там былі такія лекі
(Везлі іх з усёй зямлі),
Што на ногі і калекі
Уставалі і ішлі.
Там не зыркалі панура
На «кліентаў» дактары.
Анягож: наменклатура!
Вось і нашыя сябры
Папраўлялі целы трошкі
У адзін і той жа час.
У палаце побач ложкі,
Што для зносінаў — якраз.
Захлыналіся ад шчасця
Велькаможныя чыны,
Бо хваробы і напасці
Могуць вылечыць яны.
Хтось крычаў ад болю нема
Там, дзе дрэнныя ўрачы,
А яны любую немач
Тут маглі перамагчы.
Селянін або рабочы
Дзень праседжваў у чарзе,
Іх жа «Волга» й сярод ночы
У лякарню прывязе.
Скажам, выскачыў уранку
Нейкі прышчык, і як бач
У лякарні тую ранку
Апрацуе лепшы ўрач.
Ці напала, скажам, стома,
Тлумна стала ў галаве.
Саўка доктара, вядома,
На падмогу прызаве.
Хведар, Саўка і Мікіта
Дваццаць-трыццаць год назад
Пазіралі самавіта
За жыццёвы далягляд.
Гаварылі:
— Людзі рана
Мруць у нас, ды без турбот
Нам пражыць наканавана
Аж па восемдзесят год!
Толькі змылі часу хвалі
Камуністаў — іншы лад.
І таму сяброў пагналі
З іхніх цёпленькіх пасад.
Ахапіла іх трывога:
— Мусіць, будзе нам хана:
У лякарні той з парога
Нас пашлюць, як кажуць, на…
Не было, аднак жа, драмы,
Хваляваліся дарма:
Лад, лічы, амаль той самы,
Велькай розніцы няма.
Дык не блізкія хаўтуры,
Можна ўлежна жыць далей:
У былой наменклатуры
Не забралі прывілей.
Будуць зноў яны лячыцца,
Не пашле ніхто іх нах…
Больш за тое — для бальніцы
Збудавалі новы гмах.
У лякарні той нібыта
Будзе лепшы бляск і шык.
Хведар, Саўка і Мікіта
(І сучасная эліта)
Бацьку ўдзячны ад душы.
* * *
Не жылі, як Папялушкі,
А цяпер — і пагатоў:
Будуць жыць «народа служкі»
У раскошы сто гадоў!

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Быў бы якраз трактар ці «МАЗ»

Сабе на забаву прыдумалі справу

Не таму служы, хто для нас чужы

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023