Categories: Фельетон

Правяральшчыкі — цугам. Ім хадзіць бы за плугам…

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, прывёўшы ў прыклад адно з сельгаспрадпрыемстваў, паскардзіўся на тое, што сілавыя структуры перашкаджаюць працы гаспадарчых суб’ектаў, замардавалі іх бясконцымі праверкамі. Была надзея ў Апанаса, Пра гэта думаў ён штодзень: «Абралі старшынёй калгаса, Дык падыму калгас з калень…»

Быў скіраваны клёк ягоны
На бульбу, на сянаж, на лён,
Хацеў прадаць ён мяса тоны,
Наогул мець у працы плён.
Праз год, ён верыў, на зарплаты
Не давядзецца браць крэдыт,
А ў бедныя дагэтуль хаты
Нарэшце прыйдзе дабрабыт.
Палепшыць справы гаспадаркі
Ён не збіраўся з-за стала —
Туды імкнуўся, дзе даяркі,
Дзе на лугах касьба ішла.
Ну, словам, меў ён планаў — масу.
«Усё адужаю-зраблю!»
Ды давялося Апанасу
Спусціцца з неба на зямлю.
Папрацаваў ён час кароткі,
Таму не шмат дабіцца змог.
І на табе — дзядзькі і цёткі
Ужо ступілі на парог.
Сюды прыйшлі яны з праверкай,
У іх на гэта ёсць мандат.
Ты, Апанас, супроць не швэркай,
Усё выконвай, як салдат.
На вушы стала ўся кантора,
Паперы прынясі-падай.
Дый зможа старшыня не скора
Наведаць сенажаць, бадай.
Надумалі дзядзькі і цёткі
Зрабіць маёмасці агляд:
У полі перамераць соткі,
Злічыць на ферме парасят.
І старшыня за імі следам
Цягаўся, быццам хвост які.
Яшчэ і частаваў абедам
(Дзядзькі і выпіць мастакі).
Хоць не знайшлі яны крамолы,
Але ўсё роўна ў старшыні
Настрой паганы, невясёлы —
Былі пустымі тыя дні.
«Хоць уздыхну вальней цяперка», —
З палёгкай думаў Апанас.
Ды на парог — яшчэ праверка.
(А на палях — жніво якраз.)
Пакрыць бы Апанасу матам
Тых правяральшчыкаў, але ж
Прыджгалі і яны з мандатам,
Таму, як кажуць, не пашлеш…
Два тыдні гэтыя ж паперы
Пералапачвалі яны,
Зноў Апанас, ад злосці шэры,
Хадзіў за імі як дурны.
Улоў праверкі небагаты —
Накалупалі драбязы.
Другія для калгаса страты —
Аб’елі больш у тры разы.
Тым часам наступіла восень.
Паспела бульба ў баразне.
Праверка іншая на носе,
І зноў яна «капаць» пачне…
Абрыдлі ўжо «дзядзькі і цёткі».
Пра іх падумаў Апанас:
«Вы самі як быкі і цёлкі,
Сюды б даглядчыкамі вас.
Вам не варочаць бы ў канторы
Паперы, а варочаць гной.
Не знала б гаспадарка гора,
Была б яна перадавой…»
* * *
На грошы вельмі цяжка ўзбіцца,
Бо ў нас праверак розных — цьма.
І паратунку ўжо як быццам
Ад правяральшчыкаў няма.
Адна надзея: той, хто «зверху»,
(Яму народ наш верыць так!)
Нашле яшчэ адну праверку —
На тых, хто правяраць мастак.

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

Быў бы якраз трактар ці «МАЗ»

Сабе на забаву прыдумалі справу

Не таму служы, хто для нас чужы

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023