Categories: Фельетон

Быццам сонейка з-за хмар, маладзіцы гэтай твар

Беларуская спявачка Ірына Дарафеева так патлумачыла сваё жаданне стаць дэпутатам: «Хочацца нешта змяніць і ў сваім жыцці, і ў жыцці краіны». А на пытанне, як канкрэтна можна «дапамагчы грамадству і народу», спявачка прызналася, што «пакуль аб гэтым рана гаварыць. Зусім няма падстаў дзівіцца І натуральна акурат, Што прыгажуня-маладзіца Рашыла атрымаць мандат.

Яна ад клопатаў народа
Не хоча быць у старане.
А ёсць і іншая нагода.
— Без перамен абрыдла мне,
Жыццё здаецца прэснаватым,
Будзённа ўсё, як ні круці.
А калі стану дэпутатам,
Дык штосьці зменіцца ў жыцці.
Магчыма, хоць якія змены
І для народа прыўнясу.
Не ўсё ж мне «галасіць» са сцэны,
Спяваць да старасці папсу… —
Так маладзіца заявіла,
Абгрунтаваўшы выбар свой.
І выглядае гэта міла,
Яна як быццам з галавой!
Ды паднялі зласліўцы лямант,
І кожны бедную дзяўбе:
— Чаго ты сунешся ў парламент?
Карысць якая ад цябе?
Хоць голас у цябе хвалёны,
Хоць ты сама — як матылёк,
Каб мудрыя пісаць законы,
Патрэбны не курыны клёк.
У дэпутата — розум-глыба
І красамоўства — будзь здароў!
Ты ж будзеш там маўчаць, як рыба,
Звязаць не зможаш пару слоў.
З усіх людзей дасведчы самы
Трымаць павінны гэты руль.
Ты ж нават і сваёй праграмы
Не прапаноўваеш пакуль.
А наш народ разумны трошку —
Не купіць ён ката ў мяшку
(Тым болей не набудзе кошку),
Дык і сядзі ў сваім кутку…
Зламыснікі і недарэкі!
За тон зняважлівы такі,
За гэтыя насмешкі-здзекі
Няхай адсохнуць языкі!
Не горшай будзе маладзіца,
Як абярэ яе народ.
Яна ў парламент наш гадзіцца —
Там разяўляць не трэба рот.
За іх усё падрыхтавана,
Усё прадумана даўно.
Гаваруна (тым больш буяна)
Каторы тэрмін не відно.
З заканатворчага працэсу
Ім застаецца драбяза:
Прамову выслухаць, як месу,
Затым націснуць кнопку «за».
Не радуе малюнак гэты:
Сядзяць, прабачце, як пянькі,
Не надта зграбныя кабеты
І таўстапузыя дзядзькі.
Аж пасвятлее ў гэтай зале,
Бы сонца выгляне з-за хмар,
Калі няўзнак у тым кагале
Убачым «Беларусі твар»*.
Я голас ёй аддаць гатовы,
І можна зразумець мяне,
Бо хоць не ўчуе вуха словы,
Ды вока з любасцю зірне…

Алесь Няўвесь

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Папрокі святару зусім не па нутру…

Правяральшчыкі — цугам. Ім хадзіць бы за плугам…

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

Быў бы якраз трактар ці «МАЗ»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023