Categories: Фельетон

Міністр нечакана пакрыўдзіў султана

У інтэрв’ю часопісу «Здравоохранение России» міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко паведаміў: «Па даступнасці медыцынскай дапамогі мы займаем першае месца ў свеце, дзелячы яго з Брунеем і Канадай. Гэта забяспечваецца ў першую чаргу дзяржаўнай сістэмай аховы здароўя… высокай забяспечанасцю медыкамі, стацыянарнымі ложкамі, брыгадамі хуткай дапамогі, аптэкамі». У роспачы султан Брунея, І нават, бедны, страціў сон. Дасюль была ў яго надзея, І цешыўся дагэтуль ён

Тым, што ягоная краіна
Для жыхароў — сапраўдны рай,
Бо тут «на ўзроўні» медыцына:
Жыві сто год — не памірай!
Чаму ж брунеец нос павесіў
І пыху ўтойвае сваю?
Бо прачытаў султан у прэсе,
Сабе на гора, інтэрв’ю.
Чыноўнік з нейкай Беларусі
(Султан не ведаў, дзе яна)
Яго збянтэжыцца прымусіў
(Такога не было здаўна).
Сказаў чыноўнік: медыцына
У іх з брунейскай нараўне —
Прызнана гэта афіцыйна…
— Такіх бальніц, як у мяне,
Нямашака нідзе на свеце!
Міністр ці ўводзіць нас у зман,
Ці словы кідае на вецер! —
Сказаў абурана султан. —
Ва ўсякім разе падазрона,
Што плешча гэты прайдзісвет.
Дык трэ паслаць туды шпіёна —
Хай выведае ўсё як след.
— Каб выканаць маё заданне,
Табе я грошай шмат не дам.
Як радавыя грамадзяне
Ты пажывеш паўгода там.
Мяне цікавіць першым чынам
Тамтэйшай медыцыны стан.
Зірнеш уласнымі вачыма … —
Шпіёну наказаў султан.
…Ваяж шпіёнскі быў удалым.
Не праз паўгода, а раней
Абношаным і згаладалым
Шпіён вярнуўся ў свой Бруней.
Прыйшоў шпіён са справаздачай,
Валадару адбіў паклон.
— У той краіне ўсё іначай, —
Аповед распачаў шпіён. —
Былі ў мяне з людзьмі размовы,
А што-нішто і ўбачыў сам.
І вось высновы:
Стан… хрэновы,
Благая медыцына там.
Аднак таго, хто мае грошы,
Падлечаць з ног да галавы:
І лекар знойдзецца харошы,
І лекі прывязуць з Масквы.
А просты люд трывае здзекі
І выжывае як мага:
Не танныя ў аптэцы лекі,
У паліклініцы — чарга.
Пенсіянеры мруць, як мухі,
Бядуюць іншыя жыльцы…
І ўсё ж, не ўтойваючы скрухі,
Шпіён сказаў напрыканцы:
— Але, бадай, не ўзята з неба,
Што добра з медыцынай там.
Чаму? Бо лечацца як трэба
Чыноўнікі і іх султан…

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Ленін пралетарыят зноў заве за далягляд

Не прыдумаеш знарок пра салёны агурок…

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023