Categories: Фельетон

На кару Бацька скоры. Памогуць пракуроры

Прэзідэнт даў заданне ўзбудзіць крымінальную справу супраць кіраўніка Расійскага сельгаснагляду Сяргея Данкверта, які «ўстанаўлівае бар’еры» для беларускіх прадуктаў. Не сцерці з памяці ніколі З Расіі хіжага дзялка, Які запасы нашай солі Хацеў займець нашармака.

Стрыножылі дзялка з Расіі,
Як след адпомсцілі яму:
У госці злыдня запрасілі,
Затым пад рукі — і ў турму!
Там, пакаўтаўшы ячнай кашы
І беларускай баланды,
Забыў ён пра запасы нашы,
Ніжэй травы, цішэй вады
Сябе паводзіць стаў на волі,
Як выпусцілі мы, дзялок.
Аднак наконт калійнай солі
Не на карысць пайшоў урок,
І на турэмныя аковы
Знайшоўся іншы кандыдат,
Што сёння ставіць палкі ў колы,
Паскудства робіць дужа шмат,
Увогуле нягоднік рэдкі,
Як кажуць, подлая душа.
Ён за бананы і крэветкі
Краіне дакучаў спярша,
А потым малако і мяса
Яму прыйшліся неўспадоб:
Бацылу там знаходзіць часам,
Парою выявіць мікроб.
І з гэткай дробязнай нагоды
Прадукты нашы бэсціць ён.
О, колькі нарабіў нам шкоды,
Які для нас ад злыдня ўрон!
Мы лічым, так сказаць, капейкі,
Каб папаўняць сваю казну,
І раптам агамолак нейкі
Пачаў малочную вайну.
Адкуль бацылы і мікробы,
Калі марозна на дварэ?
Нябось, плюе на ўсе хваробы
І наша мяса сам жарэ.
Калі зламыснік паспрабуе
І трохі нашай баланды,
Дык брацьме ў нас яду любую
Без наравістасці тады.
Таму належнае заданне
Займеў ад Бацькі пракурор,
І на расійца паляванне
У нас пачнецца з гэтых пор.
Як толькі зноў свае прабіркі
Ён для праверкі панясе,
АМАП зграбе яго за шкіркі
Яшчэ на ўзлётнай паласе.
Праблемы ёсць у нас і з газам —
Ніяк не сыдземся ў цане.
Дык Мілера загрэбці б разам,
Бо на вайне як на вайне.
Калі спазнае гэты Мілер,
Што значыць нашая турма,
Ён усміхацца будзе міла
І газ давацьме задарма.
Увогуле там спее змова —
Убачыць гэта і сляпы.
Расія ўжо амаль гатова
Стаўляць памежныя слупы.
Дый так і будзе неўзабаве,
Як праяўляцьмем нораў мы.
Жыццё ў саюзнае дзяржаве
Палічым мы страшней чумы.
А хто ж канкрэтна чыніць здзекі,
Для нас стварае віражы?
Расійскі «генерал бяспекі»
Парупіўся наконт мяжы.
Хіба ж, скажыце, нам управу
Знайсці не ўдасца й на яго?
Гэбісты нашы знаюць справу,
Такія хлопцы, што ого!
А рыпнецца яшчэ каторы —
Хай наракае на сябе:
Наш Бацька на расправу скоры
І з дапамогай пракурора
Яго ў цямніцу заграбе.
* * *
Усе зламыснікі з Расіі
І не такі спазнаюць шок.
У нас, паверце, хопіць сілы,
Каб сцерці іх на парашок.
Алесь Няўвесь

Новы зборнік фельетонаў Алеся Няўвеся «Была б свіння, а лужа будзе» можна купіць толькі ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Пускаем без візы, рыхтуем сюрпрызы

«Сарока-варона кашку варыла, дзетак карміла…»

Чаму намёк ад Бога не ўсхваляваў нікога?

Дзядам прабачыць трэба п’янкі, калі бабулі — наркаманкі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023