Categories: Фельетон

Кожны будзе заняты, толькі трэба лапаты

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да 1 мая працаўладкаваць усіх беспрацоўных. «Трэба вызначыць месцы, куды людзі павінны прыйсці па работу, стварыць брыгады, групы, якія будуць лес саджаць, платы будаваць, фарбаваць, прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і г.д. Мы зоймем усіх людзей», — заявіў прэзідэнт. Бацька даў чынам наказ, Зыркнуўшы варожа: — Беспрацоўных шэрых мас Сёння быць не можа.

Трэбы ўсіх уладкаваць,
Далучыць да справы:
Хто павінны лес саджаць,
Хто ў балоце класці гаць,
Хто — капаць канавы.
Паспрабуй жа запярэч —
Бокам выйдуць словы:
Галава, як кажуць, з плеч
Ці ў турме аковы.
Дармаедаў розных — раць,
А вакансій — мала.
Дзе ж усіх уладкаваць,
Выкруціцца ўдала?
Выйсце нейкае, бадай,
Знойдзецца заўсёды.
Уладкоўваюць няхай
Фабрыкі, заводы,
Дый увогуле кантор
Розных да халеры.
Беспрацоўны люд папёр —
Расчыняйце дзверы!
…І прыслалі ў жылкамгас
Дармаедаў «роту».
Кіраўнік, як кажуць, згас.
«Як знайсці работу
Для шматлікае гурбы? —
Ён напружваў клёпкі. —
І не проста ўзяць абы,
А плаціць заробкі?
Тут сваіх куды падзець —
Стан з работай цяжкі.
Нават дворнікі штодзень
Стукаюць у шашкі…»
Разнастайны, слоў няма,
Выгляд у «кагорты»:
Хтосьці быццам бы дарма,
Хтось — зусім пацёрты.
Як агледзеў кіраўнік
Той натоўп стракаты,
Дык раптоўна план узнік.
Мётлы і лапаты
Загадаў прынесці ён.
— Час за справу брацца!
І, бадай, на сотню дзён
Забяспечыў працай.
— Смецця — бачыце? — гара
У нязручным месцы.
У другі канец двара
Трэба перамесці.
І на вуліцу гурбу
Вывеў.
— Праз паўгода
Будзем класці тут трубу
Для водаправода.
Кіламетраў недзе пяць
Даўжыня траншэі
Будзе.
Думаю, капаць
Кожны з вас умее…
— Сэнсу ў тым няма ані,
Глупства — не іначай:
Экскаватар за два дні
Справіўся б з задачай.
Наша праца — гук пусты, —
Абурыўся хтосьці.
— Што ж тады рабіцьмеш ты?
Грэць на печы косці?
Будзеце, дарэчы, вы
І закопваць потым.
А качацьмеце правы —
Дам яшчэ работы.
Так што змусіліся ўсе
Брацца за лапаты.
І капалі пакрысе,
Кожны быў заняты.
Атрымаць яны змаглі
І заробак нейкі:
Хтось разжыўся на рублі,
Хтосьці — на капейкі…
* * *
Добра споўнілі наказ
Бацькі-прэзідэнта:
Беспрацоўных сярод нас
Стала нуль працэнтаў!
Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: новы зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Была б свіння, а лужа будзе» яшчэ можна купіць у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Як палюбоўнік — дармаед, пакінь службовы кабінет!

Хоць рэклама — ад спявачкі, не дастане люд заначкі

Працуем, як валы. Чаму ж даход малы?

Каб добрым быў душэўны стан, на выбарах не ўводзь у зман

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023