Categories: Фельетон

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

Прэзідэнт падзяліўся сваім патаенным жаданнем: «Хачу, каб нашы вучоныя вынайшлі якуюсьці новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу». Я быў упэўнены дагэтуль, Што наш любімы кіраўнік, На радасць нам, На зайздрасць свету, Калі не Бог, дык чараўнік.

Як трэба — запускаў заводы,
Калгасы «браў на абардаж»,
І людзі верылі заўсёды:
На цуды здатны Бацька наш.
Ва ўсім — ад спорту да навукі —
Рашаў пытанні на хаду,
Здавалася, і з камянюкі
Ён можа выціснуць ваду.
Заместа палачкі чароўнай
Выкарыстоўваў часам кол.
І вынікі былі ўсё роўна:
Як конь,
Мог працаваць асёл.
А той, хто ставіў палкі ў колы
Ці неналежна ношку нёс,
Меў выгляд вельмі невясёлы,
Бо ў Бацькі «жэстачайшы спрос».
Нікому не было спагады:
— Ты дапусціў пралік чаму?
Не толькі вылятай з пасады —
Зрабі «экскурсію» ў турму!
Натхніўшыся прысудам гэтым
І прыклад згледзеўшы такі,
На працу йшлі з трайным імпэтам
Астатнія кіраўнікі!
І нібы ўсё вяршыла Неба,
Зусім мяняўся ход падзей.
Таму й была ў народа глеба
Лічыць, што Бацька — чарадзей,
Што мае ён не толькі навык,
Які ўласцівы каралю —
Аднойчы даказаў нам нават,
Што можа бачыць скрозь зямлю.
Паставіў некалі задачу
Геолагам-буравікам:
— У нетрах я запасы бачу.
Павінна быць і нафта там.
Дык вы яшчэ раз, дадаткова
Пакалупайцеся ў зямлі…
Паверылі яму на слова
І нафту ўсё-такі знайшлі!
Але шкада, што малавата —
Не рэчка нафты, а ручай…
Таму і засмуціўся Тата,
Апанаваў яго адчай,
Хоць колісь быў у эйфарыі.
У рэшце рэшт датумкаў ён:
Расія кранік перакрые —
І эканоміцы гамон.
Без энергетыкі краіне
І ні туды, і ні сюды.
«Дык мо вучоны люд падкіне,
Свае напружыўшы глузды,
Зламаўшы фізікі законы?..» —
Паспадзяваўся прэзідэнт.
Такі лагодны тон ягоны
Мяне расчараваў ушчэнт.
Вучоныя, канешне, хорам
Адклікнуцца на заклік той:
— Абавязкова нешта створым,
Бо ў нашых клёпках не застой!
Калі пустыя нашы нетры,
Дык нешта возьмем і з пустых.
Ідэі носяцца ў паветры,
Мы зацугляем заўтра іх!
Ну, словам, Бацьку і народу
Наабяцаюць торбу й мех,
А потым цераз пень-калоду
Стварацьмуць штось курам на смех.
І на свае праекты-планы
Папросяць не рубель яны.
(А ў нас і так бюджэт паганы —
Зрабілі рэшата з казны.)
І ўрэшце з гэтае аферы
Займеем мы чарговы пшык.
Падобных «пшыкаў» — да халеры,
І наш народ да іх прывык.
А вось калі б усім вучоным
Акрэсліў мэту кіраўнік
Загадным, неаспрэчным тонам,
Яны, насуперак законам,
Зрабілі б вечны рухавік!
* * *
І ўсё-ткі вераць нашы людзі,
Што Бацька — чараўнік ці Бог.
Не ўсё ў нас ёсць,
Ды ўсё ў нас будзе,
Як скажа ён:
— Трах-тыбідох!

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: новы зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Была б свіння, а лужа будзе» яшчэ можна купіць у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Цяпер на славу, скажам прама, наменклатура ў выканкама

Кожны будзе заняты, толькі трэба лапаты

Як палюбоўнік — дармаед, пакінь службовы кабінет!

Хоць рэклама — ад спявачкі, не дастане люд заначкі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023