Categories: Фельетон

Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

«Дзеці на сяле не тое што каровы ад быка, казу ад каровы адрозніць не могуць — гэта ж катастрофа! Часам засмуцішся: божа мой, каму краіну пакінуць, каму краіну пакінуць?» Аляксандр Лукашэнка. Хоць смуты, войны, ліхалецці Былі на нашае зямлі, Але дапытлівыя дзеці У сем’ях некалі раслі.

Засвойваў іх цікаўны розум
Усё навокал з першых дзён:
Не блыталі сасну й бярозу,
Адрознівалі дуб і клён;
Трымаўся кожны самавіта,
Бо ў полі і на лузе рос
І добра ведаў: гэта — жыта,
А там — пшаніца ці авёс;
Не ўстаўшы, так сказаць, на ножкі
І слоў не знаючы, яны
Маглі адрозніць плуг ад сошкі,
Тым болей плуг ад бараны.
І нават ледзьве не дэбілы,
Што не хапалі з неба зор,
Усведамлялі добра: вілы
Зусім не тое, што й сахор;
Не дзіва, што хлапчук вясковы
Мог зблізку і з далечыні
Казу адрозніць ад каровы
Або авечку ад свінні.
Усё як след было калісьці,
Не сумняваліся бацькі:
Хоць іх хлапчук яшчэ ў калысцы,
Ды працавацьме ў дзве рукі,
Заробіць на кавалак хлеба
І стане годным мужыком,
Бо атрымаў усё, што трэба,
Ён з мацярынскім малаком.
Расчараванняў вельмі мала
Было, прынамсі, апасля:
Такіх людзей узгадавала
Калісьці нашая зямля!
І натуральна гэта ўсё-ткі,
Бо нездарма, бадай, здаўна
Казалі мудра нашы продкі,
Што ўсё дабро расце з г…на.
Вунь прэзідэнт — не безгаловы,
Як і астатнія «тузы»,
Бо могуць цыцкі, што ў каровы,
Ад тых адрозніць, што ў казы.
Таму і ў росквіце дзяржава —
У нас цяпер, лічы, Эдэм,
Хоць і паскудзяць злева-справа
Буржуй расійскі і нацдэм.
Аднак харошай перспектывы
На даляглядзе не відно.
Чаму ж чакае лёс паршывы,
Краіна зваліцца на дно?
Зрабіў сам Бацька вывад гэткі
І паўтарыў аж два разы:
На жаль, не могуць нашы дзеткі
Адрозніць цёлку ад казы,
Ім нават і свіння ў навіну,
Што ўжо казаць пра індыка…
«Каму ж краіну я пакіну,
Каму ж краіну я пакіну?» —
Адно наўме ў кіраўніка.
Прарвуцца невукі да ўлады,
Не знацьмуць, хто жыве ў хляве…
Айфоны толькі ды айпады
У дзетак сёння ў галаве.
А маладзёны жлукцяць піва…
Ды хто ж ім вырасціць ячмень?
Не радасная перспектыва,
У перспектыве справы дрэнь…
* * *
Згаджуся я: не надта гожа,
Што сёння наша дзетвара,
Калі спатрэбіцца, не зможа
«Бабра адрозніць ад тхара».
Няхай бы мелі ўсё-ткі навык…
Ды ў тым трагедыі няма.
Сказаў бы я дакладней нават:
Бядуе Бацька наш дарма.
Жадае ён, каб мы застылі,
Вярнуліся ў былыя дні…
Калі паўсюль аўтамабілі,
Бязглузда ездзіць на кані;
Калі айфону і айпаду
Стаў пакланяцца белы свет,
Не варта заставацца ззаду,
А трэба йсці за ім услед;
Калі айцішнік — адмысловы
І дасягнуць чагосьці змог,
Няхай не ўбачыць ён каровы,
Ды мецьме масла і тварог.
Так свет жыве — і анігадкі!
Дабро цяпер, здаецца мне
(І гэтак думацьмуць нашчадкі),
Расце не толькі
У г…не.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Уражвае спіс адказных за «міс»

Жадаюць нашыя бабулі, каб іх пачулі, прыгарнулі

Вярнуў чужую рэч — гара зляцела з плеч

А бюджэт з БРСМ узгадняюць недарэм!

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023