Categories: Фельетон

А за фальшывы дар пакутуе святар

У Пружанах затрымалі мясцовага праваслаўнага святара, які спрабаваў у аддзяленні банка абмяняць фальшывую 5-тысячную расійскую купюру. Святар заявіў, што гэтую падробку ён узяў са скрыні для ахвяраванняў у храме. Быў гэткі бізнес у дзялка, Такія колісь меў прыбыткі! Аднак грашовая рака — Цяпер ручай, Дый тое плыткі.

Наогул бізнес прападзе!
Каго ж заклікаць на падмогу,
Шукаць патрэбна выйсце дзе?
Рашыў дзялок звярнуцца… к Богу.
Добразычлівы ўсё ж Гасподзь,
Які сядзіць на аблачыне,
Дык Ён, магчыма, мімаходзь
Ідэю нейкую падкіне,
Пакіне бізнес на плыву,
І ўжо грашам не будзе зводу.
Дзялок прысунуўся ў царкву,
Хоць храм і не наведваў зроду.
Дзялок не знаў і «Ойча наш…»,
Глядзеў, як моляцца другія.
Стаяў ён тры гадзіны аж,
Пакуль гучала літургія.
Лічыў ён подзвігам амаль,
Што прастаяў настолькі многа.
Хоць не разлічваў на медаль,
Ды верыў, што цяпер ад Бога
Ён атрымае ўсё спаўна,
Што будзе ўрэшце ён пачуты,
Іначай Богу грош цана —
Не можа ацаніць пакуты.
А пасля службы ўсе ішлі
Да скрыні, што стаяла збоку.
Хто два рублі, хто тры рублі
Ахвяравалі людзі Богу.
(Напэўна, лепш сказаць — царкве,
Бо Богу не патрэбны грошы.)
А ў бізнесоўца ў галаве
Саспеў адразу план харошы:
«Укінуць варта й мне, бадай.
Як Богу я аддам даніну,
Дык, безумоўна, траплю ў рай,
Калі я гэты свет пакіну…»
Аднак, відаць, ад сатаны
Пачуў ён хітрую падказку:
«Ты што, браток, зусім дурны,
Каб тут рабіць камусьці ласку?
Ды для сапраўднага дзялка
Зусім не лішнія й капейкі!
Займее поп нашармака
І скажа потым: «Ёлуп нейкі!»
А я пакрыўджуся, калі
Ты грошы ў скрыню ўкінеш здуру…
Дзялкі расійскія далі
Табе фальшывую купюру.
Купюру тую і аддай…
Анёлы ў вечнай крутаверці —
Не разбяруцца… Проста ў рай
Цябе адправяць пасля смерці!»
Дзялок царкве фальшывы дар
Зрабіў, нячысцікам натхнёны.
Зірнуў з удзячнасцю святар
І бізнес блаславіў ягоны…
А час ішоў, ляцелі дні,
Туга дзялка не пакідала,
Бо зрухаў не было ані —
Як і калісьці, грошай мала.
Дзялку й фальшыўкі ўжо шкада,
Што падарыў царкве і Богу.
Затым і ўвогуле бяда
Прыйшла…
Адправіўся ў дарогу,
І сутыкнуўся лоб у лоб
Аўтамабіль ягоны з МАЗам.
Дзялка адпеў знаёмы поп —
Як мёдам, так сказаць, памазаў…
У вышыню дзялка душа
Памкнулася, займеўшы крылы.
На Небе трапіў ён спярша
Аж да архангела Гаўрылы.
Апанаваў дзялка адчай,
Але Гаўрыла быў вясёлым.
— Што тут гадаць? Вядзіце ў рай! —
Ён загадаў сваім анёлам. —
Не меў ён шчасця на зямлі,
Дык тут няхай жыве ў раскошы,
Бо заслужыў жа рай, калі
Аддаў царкве такія грошы!
Як прывялі туды яны,
Дык у дзялка — настрой паганы:
Пейзаж вакол зусім зямны,
Няма ніякае нірваны.
Паўсюль вялізныя катлы,
У іх цялёпкаюцца людзі,
А чэрці дадаюць смалы…
Дзялок анёла ўзяў за грудзі,
І абурэнне — цераз край:
— Мяне справодзілі куды вы?!
— Не кіпяціся: гэта — рай, —
Сказаў анёл. —
Ды ён — фальшывы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

Уражвае спіс адказных за «міс»

Жадаюць нашыя бабулі, каб іх пачулі, прыгарнулі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023