Categories: Фельетон

Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

Сёлета ўзбуджана 20 крымінальных спраў па фактах «сексуальнага шантажу» ў Інтэрнэце. Віртуальная партнёрка або партнёр завязвае знаёмства, просіць прыслаць сваё пікантнае фота, абяцаючы віртуальны секс, а потым вымагае ў небаракі грошы, пагражаючы выкласці здымкі на ўсеагульны агляд, тым лікам для жонкі ці мужа. Усё як след было ў Міколы: Кватэра, жонка і дзіцё, Ён не галодны і не голы… Хіба ж не ўдалае жыццё?

Жыві і радуйся штодзённа!
Аднак жа грыз яго чарвяк,
І спела думка ў маладзёна,
Што з сексам штосьці ўсё ж не так.
У ложку жонка як палена —
Нагою нат не варухне…
Рашыў Мікола, што нядрэнна
Было б гульнуць на старане.
Але патрэбна многа грошай
На палюбоўніцу, бадай:
Частуй яе ядой харошай,
Пярсцёнкі розныя купляй…
А ён жа гэтыя пярсцёнкі
Ці бранзалеты ды калье
Купляць не хоча і для жонкі —
Не многа «золата» ў яе.
Міколу засмучала гэта,
І нат нахлынула туга…
— Пры дапамозе Інтэрнэта
Мець віртуальны секс ільга! —
Падчас чарговай бурнай п’янкі
Пачуў Мікола ад сяброў. —
Там адмысловыя каханкі,
Абслужаць так, што будзь здароў!
Не патрабуе грошай дзева,
Бо сексу хоча і сама…
«Найлепшы шанс схадзіць налева!» —
Сумненняў у яго няма.
Юрліва вылупіўшы вочы,
Палез Мікола ў Інтэрнэт.
Да сексу ўяўнага ахвочых
Нямала дзевак і кабет.
Адну Мікола і нагледзеў:
Бюст у дзяўчыны ліфчык рве…
Ад юру ён трымаўся ледзьве —
Аж памутнела ў галаве.
Ахвотна, хуценька надзіва
Дзяўчына на кантакт пайшла.
Працэс разгортваўся імкліва —
Як кажуць, з хуткасцю святла.
Пасля кароткіх «тралі-валі»
Пра інтарэсы і душу
Секс абмяркоўваць разам сталі.
— Цябе я вось што папрашу, —
Гулліва мовіла дяўчына. —
Вы ўсе самцы на куражы,
Ды каб было ўсё годна-чынна,
Ты мне свой «орган» пакажы.
Ці здатны ён для жарсных оргій?
Магчыма, там стручок які…
Мікола меў дастойны «орган» —
Зайздросціць могуць мужыкі.
Таму не ўздзіў, што «прычындалы»
І прад’явіў ён напаказ
(Сачыў, каб ракурс быў удалым)
Абранніцы ў наступны раз.
І будаваў Мікола планы:
Вось-вось пачнецца сам працэс!
Адказ жа вельмі нечаканы
Прыйшоў яму праз СМС:
— Цябе, такога абармота,
Хай задавольвае каза…
Аднак жа дзякую за фота,
Дзе ўсё, што маеш, паказаў.
І зараз жонцы я гатова
Паслаць «парнуху» на прагляд:
Няхай упэўніцца «палова»,
Які ты злыдзень, нават гад!
Празнаюць пра твае забавы
Сябры і хто-ніхто з калег.
Прагляд чакаецца цікавы…
Падымуць, мусібыць, на смех!
Каб не адбыўся вэрхал гэткі,
Каб не пакутаваў як муж,
Каб не было сюрпрызаў з Сеткі,
Ты мне заплаціш ладны куш.
Агучыла такую суму,
Што ледзь не ўпаў Мікола ў транс,
І потым доўга думаў думу,
Бо вылез бокам «добры шанс».
Папомніць ён сваю «каханку»,
Што так запудрыла мазгі!
Прыйшлося браць крэдыт у банку,
Улезці ўвогуле ў даўгі.
І небараку вельмі цяжка,
Палоска чорная ў жыцці:
Не «пераспаў» — дзяцей нямашка,
А «аліменты» — заплаці!
* * *
Як бачыш, завалодаў светам
Усемагутны Інтэрнэт!
Ды толькі сексам з Інтэрнэтам
Займацца ўсё-такі не след…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Прадпісанні выканкам дасылае мерцвякам

Павыцягвалі блакноты, прыступілі да работы…

А за фальшывы дар пакутуе святар

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023