Categories: Фельетон

Стук-грук — абы з рук

Як выявіў Дзяржкантроль, у Гарадку Віцебскай вобласці і сёння не завяршылі рамонт шэрагу аб’ектаў, хоць гэта планавалася зрабіць да «Дажынак-2014». Мінула часу небагата, Не за гарамі гэты час, Калі з размахам працы свята Улада ладзіла для нас.

Хоць не скасілі да травінкі,
Не ўвесь змалочаны ўраджай,
Ды пераможныя «Дажынкі»,
Як кажуць, прынясі-падай.
«Дажынак», быццам з неба манны,
Чакалі горад і раён,
Дзе гэты фэст наканаваны,
Дзе прагучыць фанфараў звон.
І ўсе напружваліся сілы,
І раскашэльваўся бюджэт,
Каб яркім стаў пейзаж панылы,
Каб там навесці марафет.
Такі ж падняўся тлумны вэрхал
І ў заняпалым Гарадку,
Калі ў кагось з вяльможаў «зверху»
Саспела думка ў мазжачку
Зрабіць і там нарэшце свята.
Вось толькі ўладныя чыны
Чамусьці грошай малавата
На гэты фэст далі з казны.
(Дый скуль узяць іх?
А «Дажынкі»
З размахам святкавалі мы,
Як быццам ладзілі памінкі
Ці балявалі ў час чумы.)
У Гарадку з імпэтам людзі
Успрынялі такі расклад.
У нас, лічылі, заўтра будзе
Не Гарадок, а «горад-сад»;
Як рыхтавацьмуць тут «Дажынкі»,
Дык дождж пральецца залаты.
Яно і праўда: без замінкі
Падмарафецілі будынкі,
Пафарбавалі ўсе платы.
І фэст прайшоў на ўзнёслай хвалі!
Былі давольнымі, калі
Уволю госці паспявалі
Усмак паелі-папілі.
«Дажынак» адзвінела рэха…
Накшталт нахабных пацукоў
Палезлі хібы і агрэхі
Са шчылін, дзірак і куткоў.
Плюецца зараз люд мясцовы:
Усё ж «Дажынкі» — гэта зло,
І лепей — робяцца высновы,—
Каб іх наогул не было…
* * *
Цяпер суцэльныя «Дажынкі»
Жыццё нагадвае, на жаль:
Народ, лічы, грызе скарынкі,
Краіна ў бездані амаль,
Аднак жа глянец нашы ўлады
Наводзяць з даўняе пары:
Пафарбаваныя фасады,
Але гнілое ўсё ўнутры.
Эпоха застанецца ззаду,
Растане ў часе, быццам лёд,
І ўсё даводзіцьмуць да ладу
Нашчадкі шчэ дзясяткі год…
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Людзі тоны малака «выпівалі» спадцішка!

Усё роўна здзейснім мары: не Мальдзівы, дык Канары

Скралі тыя, хто «наверсе». І не трэба іншых версій

Пра цёмны лес і «Мерседэс»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023