У Беларусі каторы месяц даражэе кураціна. Следам узраслі цэны і на свініну. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец патлумачыў: «Трэба разумець, што гэтая прадукцыя, свініна і кураціна, узаемазвязаная. Калі расце цана на птушку, дык свініна за ёю рухаецца». Жывёльны свет — тварэнне Бога. Ды як на гэта ні зірні, Няма агульнага нічога, Бадай, у куры і свінні:
У дзюдзі капыты і рыла,
У куры дзюба й кіпцюры…
Яны, канешне, ладзяць міла,
Калі ў адным жывуць двары.
Прынамсі, не было ніколі,
Каб нейкі здарыўся эксцэс.
У іх размеркаваны ролі,
І ёсць агульны інтарэс.
Свіння, напрыклад, пры патрэбе
Зямлю парые для сябе,
І чарвякоў у свежай глебе
Уволю кура падзяўбе.
Падзюбаць можа і карыта,
Дзе рэшткі цеста для свінні.
І тым не менш няма нібыта
У іх агульнае радні.
Чыноўнік жа пры сінекуры
Збянтэжыў адкрыццём народ,
Што ад свіней залежаць куры,
А значыць, і наадварот.
Як кабаны і парасяты
Губляюць масава вагу,
Чамусь нясуць і куры страты —
Худзеюць у сваю чаргу.
Таму і скачуць разам цэны
І на свіней, і на курэй.
І выдаў доказ несумненны
Той, хто за нас усіх мудрэй:
— Як на курэй напалавіну
У крамах вырасла цана,
Дык, натуральна, на свініну
Як бач падскочыла яна.
Хай дысертацыю напіша
Пра гэтакі феномен ён.
Ну а ў мяне другая ніша,
І я накрэмзаў фельетон.
* * *
Чыноўнік глупства ляпнуў здуру
(Не чулі гэтага раней),
Цяпер з яго смяюцца куры,
Што так залежаць ад свіней…
Алесь НЯЎВЕСЬ
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам
У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ
Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»
Мы й не ведалі, што тут пад кантролем нават блуд
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…