Categories: Социум

З пошты. Паўсюль ёсць розныя людзі…

Напісаць гэтае пісьмо заставіла перадача ад 24 лютага па каналу РТР «Вести недели». Там гаварылася пра Ізраіль і Польшчу, пра генацыд яўрэяў у гады вайны палякамі. Называлася вёска Даўгінава, гаварылася, што яўрэі баяліся палякаў за тое, што яны прадавалі іх немцам. Успаміналася, як адзін партызан (пасля вайны яму далі героя) вывеў з гэтай вёскі многа яўрэяў за лінію фронту.

І мне стала так прыкра за таго, хто вёў гэтую перадачу. Для таго каб гаварыць на ўвесь свет, трэба дастаткова знаць геаграфію. Гаварыць канкрэтна пра Польшчу, калі ты пра яе гаворыш, а не путаць з Беларуссю.

Магу сказаць, што вёска Даўгінава — гэта ніякая не Польшча. У 1939 годзе гэтая вёска была пад Польшчай, так як гэта была Заходняя Беларусь, а цяпер гэта вёска Даўгінава Вілейскага раёна.

Гаварыць патрэбна праўду — паўсюль ёсць розныя людзі, адны закладвалі, а другія яўрэяў хавалі.

Пра вывад яўрэяў я чула ад сваіх родзічаў, а аднойчы бачыла перадачу па тэлебачанні.

Мая малая радзіма — вёска Люцэвічы Вілейскага раёна, знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад Даўгінава. Мой дзед Бандаронак Фелікс — жыхар вёскі Люцэвічы, паляк па нацыянальнасці. Ён усю зіму хаваў на гарышчы яўрэя. Жыў дзед на хутары, хата яго 1900 года, да цяперашняй пары стаіць на тым самым месці, і мы летам ездзім туды.

Ніхто не ведае, колькі страху прыйшлося перажыць сям’і майго дзеда. Гэты яўрэй быў нейкай вельмі далёкай нашай раднёй. Перасядзеўшы зіму, каб ніхто з суседзяў і радні не ведаў пра гэта, гэты чалавек (як гаварыла мая мама) папаў к партызанам. Са слоў мамы, пасля вайны ён стаў вельмі вялікім начальнікам у адным з гарадоў Беларусі.

Дзесьці ў 60-х гадах памёр мой дзед. І на пахаванне з Мінску ехала яго дачка з зяцем і маім дваюрадным братам на руках — яму было тры гады. Аўтобусы тады не хадзілі, а калі хадзілі, то рэдка, і на дарозе каля вёскі Касцяневічы яны сустрэлі гэтага чалавека, ён ехаў па нейкіх справах. Да вёскі заставалася 7 кіламетраў, мая радня спыніла машыну, пазналі гэтага чалавека і папрасілі падвезці на пахаванне да яго выратавальніка. Самае смешнае, што ён іх не падвёз, і яны сваім ходам з малым дзіцём на руках дабраліся да вёскі.

Так што за дабро не заўсёды плацяць дабром!

Сафія Шумко, Мінск

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023