Categories: Фельетон

Любуюцца на наш футбол усе краіны навакол!

З-за пандэміі ва ўсім свеце не праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы. Беларусь — выключэнне. Таму гульні нашага футбольнага чэмпіянату транслююцца на ўсю Еўропу, у буйнейшых букмекерскіх канторах прымаюцца стаўкі на вынікі матчаў. Гэта, дарэчы, датычыць і хакея — на амерыканскіх каналах можна ўбачыць беларускіх гульцоў. Ну хто дагэтуль знаў у свеце, Што ў Беларусі ёсць футбол? Гульцоў тутэйшых проста «смеццем» Лічылі ўсе, хто навакол.

У літаральным сэнсе слова
Была тутэйшым грош цана.
За хлопца, скажам, з Магілёва
На рынку не ішла вайна,
Ніхто не шастаў па Палессі,
Каб бамбардзіра адшукаць,
І каштаваў паболей Мессі,
Чым футбалістаў нашых раць.
І мы ўспрымалі гэта з болем…
Але з нядаўняе пары
Перавярнулася ў футболе
Усё нагамі дагары.
На нашых хлопцаў попыт вырас,
Футбол увогуле ў цане.
А дапамог каранавірус,
Які прыпёр усіх к сцяне!
Хоць гэты вірус вельмі юны,
Аднак нахабны дужа ён:
Ачысціў ад людзей трыбуны,
Гульцоў прагнаў за стадыён.
Прапаў футбол ва ўсёй Еўропе.
Як выключэнне — толькі мы
Наладзілі ў «сваім акопе»
Так званы баль падчас чумы.
Касцьмі кладуцца абаронцы,
Але не чуюць пахвалы,
Бо ў форвардаў імпэт бясконцы
І забіваюцца галы.
Дарма, што на трыбунах — гола,
На іх заўзятараў няшмат…
Еўропе сумна без футбола,
Таму і наш чэмпіянат
Глядзець гатовы еўрапейцы
(Бывайце, Мессі і Грызман!):
Як кажуць, вочы па капейцы —
І пазіраюць на экран.
(І наш хакей, дарэчы, ў глянцы.
Хоць ты вачам-вушам не вер:
Яго глядзяць амерыканцы —
Свайго нямашака цяпер.)
Для еўрапейцаў як падзея
(Ад радасці крычаць «ура»),
Калі гуляе «Гарадзея»
Або каманда з Мазыра.
А нашых форвардаў імёны
Еўропе трапілі на слых —
Цяпер іх ведаюць мільёны,
І клубы выбітныя іх
Хоць заўтра ў нас купіць гатовы,
Бо ім цяпер няма цаны,
І клуб «БАТЭ» — мяшок грашовы,
Бо там, лічы, Пеле адны.
Бадай, выдатна пойдуць справы
І ў «Смалявічах» з гэтых пор…
Канешне, наш футбол цікавы
Для ўсіх букмекерскіх кантор.
На рэзультаты стаўкі робяць
Усёй планеты жыхары:
Хто ахвяруе толькі дробязь,
А хто — мільёны два ці тры.
Для футбалістаў гэта ніва,
Дзе разгарнуцца можна ўшыр,
Дзе могуць багацець імкліва
І варатар, і бамбардзір,
Тым больш што нашы футбалісты
Тут маюць вопыт немалы:
Паказвалі футбол «нячысты»
І грошы бралі з-пад палы,
Калі «распісвалі» на полі
Так званы матч-дагаварняк.
Было ім добра як ніколі,
Пілі не бырла, а каньяк!
Расперазаліся не ў меру
«Героі» нашыя тады.
А зараз гэтую аферу
Якраз ацэньваюць суды.
Гульцы чакаюць прыгаворы,
І кожны круціцца, як вуж…
Цяпер з букмекерскай канторы
Загрэбці можа ладны куш
Той, хто не трапіў пад раздачу,
Хто выбраўся з вады сухім.
(Як сапраўды такое ўбачу,
Дык не здзіўлюся я зусім.)
Ім спадцішка буржуяў хеўра
(Заўзятараў-буржуяў шмат)
Савацьме долары і еўра
За той, што трэба, рэзультат.
Мы дужа ганіць іх не будзем,
Хоць нажывуцца на бядзе,
Хоць беларускім простым людзям
Нічога не перападзе…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Будзе ведаць капітан, колькі ў горадзе путан

Гісторыя з флагштокам тутэйшым выйдзе бокам

Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня

Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

 

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023