Categories: Фельетон

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Жыхар Гродна мяняў у банку купюру ў 1000 еўра, аднак супрацоўніца, якая разумела, што такіх не існуе, выклікала міліцыю. Аказалася, што пад еўра падрабілі купюру ў 1000 долараў Зімбабвэ, а дасталася яна мужчыну ў спадчыну ад бацькі. (Не так даўно адзін амерыканскі долар каштаваў мільярды зімбабвійскіх). Пачуваўся бацька хвацка. Хоць, здавалася б, стары, Ды яшчэ ўвіхаўся бацька І на полі, і ў двары.

Ён шапнуў аднойчы сыну:
— Ты нікому не кажы:
Перш чым легчы ў дамавіну,
Грошы ў спадчыну пакіну,
Тыя грошы — з-за мяжы.
То ці долары, ці «еўры» —
Разбярэшся сам пасля.
Не прапі ж ля крамы ў хеўры,
Траць разумна, спакваля…
Ну а сына грэлі мары,
Цвёрда ўбіў у галаву:
«Як займею я даляры,
Дык па-панску зажыву,
Бо даляраў, пэўна, многа…»
Грэх казаць, ды з гэтых пор,
Можа, нат прасіў у Бога,
Каб стары хутчэй памёр,
Бо затым на самай справе
З бацькам здарылася так:
Лёг у яму неўзабаве —
Мабыць, быў у дзеда рак.
А як справілі хаўтуры,
Сын палез у чамадан.
Там — замежныя купюры,
Бацька ўсё ж не ўвёў у зман.
Цэлы пук чужынскіх грошай,
Можа, нават і мільён.
«Ну, пара пажыць з раскошай —
Як буржуй!» — падумаў ён.
Каб прадукты і тавары
Нашы крамы прадалі,
Мець патрэбна не даляры,
А тутэйшыя рублі.
І мужык з купюрай зранку
(Сонца выглянула ледзь!)
У чарзе стаяў у банку,
Каб якраз рублі займець.
Ды сказала маладзіца:
— А купюры — грош цана.
У сарціры прыгадзіцца
Можа некаму яна,
Як нямашака паперы —
Тым карысць і прынясе;
Чуў нябось, што мільярдэры
У Зімбабвэ ледзь не ўсе,
Хоць, няшчасныя, павінны
Жыць на хлебе і вадзе.
Дык падробка — з той краіны.
Ёю ты разжыўся дзе?
Ад уважлівай касіркі
Быў у «органы» званок,
І яго ўзялі за шкіркі.
Мужыку падказваў клёк:
Бацька ў тым не вінаваты,
Што на год ці нават тры
Можа трапіць ён за краты, —
Абдурылі махляры.
І ў аказіі такоўскай
Шкадаваў найбольш мужык,
Што са спадчыны бацькоўскай
Атрымаўся проста пшык…
* * *
Я пытанне вам падкіну:
А які для нас зыход,
Калі ўзяць усю краіну,
Мець на ўвазе ўвесь народ?
Бацька ўрэшце адвякуе.
Як яго спасцігне скон,
Пэўна, спадчыну такую
Жыхарам пакіне ён…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»

Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023