Categories: Фельетон

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Напярэдадні выбараў у выступленнях Аляксандра Лукашэнкі адчувалася крыўда на беларускі народ: маўляў, сіл не шкадаваў на сваім пасту, і тым не менш гучаць заклікі выбраць іншага кандыдата. Да прыкладу, ён выказаў дакор «творцам» («Учора кланяліся, звіваліся, радаваліся. Пелі, скакалі. Што з імі здарылася?»), папракнуў выпускнікоў ліцэя БДУ, якім «былі дадзеныя прэферэнцыі з боку дзяржавы» і якіх «узрасціў на ўласных грудзях». Разлічваў Бацька, што не будзе, Бадай, на выбарах праблем: Народ ужо прывык к аблудзе, А значыць, будзе «глух і нем»,

Тым больш што ён жыве шчасліва,
Бо ім кіруе ледзь не бог.
І раптам здарылася дзіва
(Няйначай, воўк у лесе здох):
Люд гарадскі і люд вясковы —
Лічы, краіны кроў і плоць —
Стаў прамаўляць знявагі словы
І нават заклікі:
— Сыходзь!
А потым сталі ледзь не хорам
Крычаць той заклік жыхары,
Нібы народ зрабіўся хворым,
Загніў, так мовіць бы, знутры,
«Свядомых» стала да халеры.
І прэзідэнт адчуў нутром:
Як не прыняць належна меры,
«Наезд» не скончыцца дабром,
І можа быць усё паршыва.
Нязменнага правадыра
І крыўда горкая душыла:
Ці ж мала ён зрабіў дабра,
Ці ж не спрыяў свайму народу
Прарвацца з цемры да святла?
Хіба ж рабіў ён людзям шкоду,
Хіба ж жадаў тым людзям зла?
Перад Расіяй на каленях
Стаяў, як той жабрак, не раз,
Каб Беларусь не акалела,
Каб мела танна нафту й газ.
Ён у багатае Расіі
Выпрошваў грошы, як цыган,
Каб тут абноскі не насілі,
Каб хтось наогул жыў як пан.
Набудаваў паўсюль палацаў
(Штодня выходзьце ўсе на лёд!),
Хаця з яго, нібы з паяца,
Смяяўся ледзь не ўвесь народ.
Дый для няўдзячных беларусаў
Ён шмат чаго зрабіў яшчэ!
Дык і жылі б без ператрусаў,
Пакуль жыццё не прыпячэ,
А ён, «народзец», пратэстуе…
Наш «бог» пакрыўдзіўся да слёз
І, зразумела, крыўду тую
На «ўсенародны сход» прынёс,
І крыўду выплюхнуў з трыбуны
На ўсіх з дакорам уваччу,
Каб беларус стары і юны
Правіну ўласную адчуў.
Спачатку «творцам» перапала:
Скакалі-пелі вы, маўляў,
Я вам даваў даброт нямала
І творчасць вашую ўхваляў,
А вы мне здрадзілі, панове,
Перамяніліся за дзень.
(Тут Бацьку я лаўлю на слове:
Не ўсе, прынамсі, «творцы» — дрэнь.
Яго не бэсцілі пісакі,
Якія ў хеўры Чаргінца,
Бо адпрацоўваюць «прысмакі»
І з Бацькам пойдуць да канца.
А што датычыць тых, што «пелі»,
Падставы ў іх для бунту ёсць:
Яны — сабакі на вяселлі,
Якім пад стол шпурляюць косць.
Усе тутэйшыя ў фаворы
Ніколі ў Бацькі не былі,
А вось расійскія «кіркоры»
Пашану мелі й медалі.)
І прысароміў Бацька моладзь.
Яе няўдзячнасць — проста жах.
Вунь ліцэістаў, так бы мовіць,
На ўласных выкарміў грудзях,
Даваў ільготы-прывілеі,
Каб заахвоціць да навук.
Выходзіць — марныя надзеі! —
Ён на грудзях прыгрэў гадзюк.
Адчулі ў зале і з экрана
Дакор і крыўду ледзь не ўсе.
Разлічваў Бацька: позна-рана
Ачнуцца людзі пакрысе,
Дапетраць, што на пераправе
Мяняць каняк няма калі.
Разлік не спраўдзіўся: на справе
На выбарах адлуп далі!
Народ удзячнасці заместа
Крычаў камісіям:
— Хлусы!
А потым выйшаў на пратэсты:
— Укралі нашы галасы!
Напэўна, гэта канчаткова
Пакрыўдзіла правадыра,
І, мусіць, зроблена выснова:
«Краіны курс мяняць пара.
Народзец мой зусім няварты,
Яго, прынамсі, не шкада.
Ператасую трохі карты,
Калі народзец — гламазда…»
* * *
Прагноз пра Бацьку я падкіну:
Такі народ ужо не ў масць,
І мне здаецца, што краіну
Расіі ён дакладна здасць…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023