Categories: Фельетон

Накраўшы багата, не трапіш за краты

Былы старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін кампенсаваў нанесеныя дзяржаве страты, і з гэтае нагоды прэзідэнт заявіў: «Кампенсаваў — дык не трэба яго хапаць і цягнуць за краты». Дзіўная логіка: украў, прызнаўся і — гуляй на волі! Нарэшце прынялі законУ нашае дзяржаве:«Як хтосьці ўкраў мільярд-мільён,А потым неўзабавеПакаяўся, прызнаў віну,

Каб кожны чуў і бачыў,
І ўкрадзенае ўсё ў казну
Вярнуў ён да астачы,
Дык, значыць, той грамадзянін,
Лічы, невінаваты.
Таму зусім няма прычын
Цягнуць яго за краты».
Найперш натхніўся легіён
Чыноўнікаў-зладзеяў,
Бо гэты выбітны закон
Ім падарыў надзею,
І адышлі трывогі прэч
(Ад страху шыя мокла):
Цяперака Феміды меч —
Не страшны, не дамоклаў.
…Прыйшлі аднойчы «следакі»
Да даўняга хапугі.
Запрацавалі ў дзве рукі,
Прыкладвалі патугі —
Шукалі-рылі кампрамат.
І «накапалі» ўсё-ткі!
Закасцянелы казнакрад
Такія сцібрыў сродкі,
Што трэба тры яго жыцці,
Каб іх сабраць з зарплаты.
Дык самы час яму ісці
Пад суд, затым — за краты.
Для казнакрада рацыён
Запахнуў баландою…
Але згадаў ён пра закон
І, каб не жыць з бядою,
Прызнаў як бач сваю віну,
Накрэмзаў ён заяву:
«Я да капейкі ўсё вярну,
Але не шыйце справу!»
Ну што ж, паверылі яму.
І ён аддаў мільёны.
Не трапіў злодзей у турму.
Зайздросны лёс ягоны,
Бо зараз думаюць «вярхі» —
Пытанне на разглядзе:
А мо забыць яго грахі,
Пакінуць на пасадзе?
У злодзея няма слязы,
Настрой — на ўзнёслай хвалі:
Накраў ён больш у тры разы,
Чым у яго забралі.
Ён так разбагацеў з казны,
Нагрэў, як кажуць, рукі,
Што жыцьмуць дзеці як паны
І як буржуі — ўнукі.
Калі ж (усцешвае сябе)
Пакінуць на пасадзе,
Ён яшчэ болей награбе
І зноў, дальбог, не «сядзе».
…Калгасныя заробкі — дрэнь,
Пра гэта знае ўсякі.
Кладуць «капеечкі» ў кішэнь
У вёсцы небаракі.
Спрадвеку працаваў Лявон
Даглядчыкам на ферме:
То корм бычкам падкіне ён,
То ў кучу гной наверне.
Прывык Лявон к свайму ярму,
Як конік спрацаваны.
І позна легчы трэ яму,
І ўстаць патрэбна рана.
А што ён мае з тых патуг?
Ці велькая зарплата,
Калі ён летам і пастух?
Як кажуць, кот наплакаў…
А дзецям трэба штосьці ў рот,
На ногі-плечы — шмоткі.
Сілкуе трохі агарод,
Ды памагаюць «соткі».
Шукаць яшчэ падмогу дзе?
Не ад шчаслівай долі
Ён то на ферме штось скрадзе,
То сцібрыць штосьці ў полі.
Аднойчы з фермы нёс муку…
І злодзея Лявона
Схапілі раптам за руку
Ахоўнікі закона.
І хоць не цэлае вядро
Мукі, а толькі кварта,
Ды на калгаснае дабро
Рот разяўляць не варта.
Бязлітасныя ў нас суды
Да тых, хто небагаты…
Вось і Лявон на два гады
Адправіўся за краты.
Пра «кампенсацыю затрат»
Не ўчуў ён прапановы,
Як той нахабны казнакрад,
Што красці зноў гатовы…
* * *
І думае не без падстаў
Чыноўнік нейкі дзесьці:
«Чым болей я ў дзяржавы скраў,
Тым меней шанцаў «сесці».

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Вось гэтак Саўмін шкадуе жанчын

Мужчыны і кабеты, забудзьце пра пікеты!

Удзячныя без меры чынку пенсіянеры

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023