Categories: Фельетон

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

«Што тычыцца зарплаты, дык яе частку мне прыносяць у канверце… Калі штосьці застаецца, дык я захоўваю ў кабінеце загараднай рэзідэнцыі ў левай скрыні зверху. Вось левая верхняя скрыня, там у канверце ляжаць гэтыя грошы… У гэтым загашніку, можа, мільёнаў 50 зараз і ёсць. Калі хочаце, магу пазычыць». Аляксандр Лукашэнка.Чуткі-плёткі ўсе адкіну:Я не злодзей, не бандыт.Каб купіць сабе машыну,Парашыў узяць крэдыт.

Ды ад пекнай дзеўкі ў банку
(Не адвесці вок ад ног)
Меў такую нечаканку,
Ад якой знямеў-аглох.
Мне працэнты па крэдыце
Трэ плаціць да скону дзён.
— Самі той крэдыт бярыце! —
Пекнай дзеўцы мой праклён.
Я, вядома ж, у адчаі.
Дык і што рабіць цяпер,
Хто рублёў напазычае,
Дасць на «Вольва» напавер?
Мой настрой спярша найгоршы,
Але потым — весялосць:
Прэзідэнт пазычыць грошы,
Калі ў іх патрэба ёсць.
Балазе, ён сам пра тое
Расказаў на ўвесь экран.
Бацькі слова не пустое,
Ён не нейкі гарлапан!
Можа даць, сказаў, мільёны,
І не пяць, а пяцьдзясят,
Бо такі запас ягоны.
(Для кіраўніка — няшмат.)
Так што Бацька зробіць ласку,
Дапаможа ў цяжкі час,
Нават даў усім падказку,
Дзе ляжыць яго запас.
Дом-палац на даляглядзе.
Прэзідэнцкі кабінет.
Шафа. У яе шуфлядзе
Злева-зверху ёсць пакет.
У пакеце (ці канверце)
І ляжыць банкнотаў пук.
Прэзідэнт сказаў: паверце,
Іх аддам з уласных рук.
Хоць той пук і невялікі
(Лепш было б мільёнаў сто),
Ад халяўнае пазыкі
Не адмовіцца ніхто.
Да таго ж, у прэзідэнта
Вельмі шчодрая душа:
Можа, ўвогуле працэнтаў
Ён не возьме ні шыша.
Без ніякае замінкі
Я паджгаў туды, дзе гмах.
Дзядзька скочыў са сцяжынкі,
Засланіў сабою шлях.
— Выбачайце, калі ласка, —
Дзядзька — ветлівасць сама,
З вуснаў — мяккая падказка. —
Ходу вам сюды няма.
Прэзідэнцкія мільёны
Мне пазычыць не далі.
І хаджу я засмучоны:
Дзе ж цяпер узяць рублі?
Застаецца толькі ўкрасці,
Ноччу збегаўшы туды,
Бо я ведаю, на шчасце,
Дзе ляжаць яны заўжды.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Тата-міліцыянер стаў дасведчаным цяпер

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Дактары, педагогі абіваюць парогі

І ў пракурора бывае гора

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023