Categories: Фельетон

Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»

«Дэкрэт аб дармаедах» прэзідэнт усё-ткі падпісаў. Згодна з ім, падатак будуць плаціць і хатнія гаспадыні. Так сталася зусім не ўчора,Так павялося з тых часін,Калі жытлом была пячораДля мужыкоў і іх жанчын.

З дубінай, з каменнай сякерай
Мужык-самец ішоў у лес
І паляваў штодня на звера,
Лічы, у пашчу зверу лез.
Здабытчык — гэтакая доля
Вісела на яго плячах.
Інакшая ў жанчыны роля:
Сямейны даглядаць ачаг.
Жанчына рэй вяла ў пячоры,
У працы — з ранку да начы.
Калі ж які дзіцёнак хворы,
Дык выцірала смаркачы.
Згатуе, шкуры прапалошча,
А потым, гэтага апроч,
Падарыць мужыку любошчы,
Калі ў пячору прыйдзе ноч.
Мужык не прымушаў жанчыну
І не загадваў, каб яна,
Узяўшы гэткую ж дубіну,
Ішла на маманта-слана.
Усё было само сабою,
Быў так уладкаваны свет.
Лічылі-думалі абое,
Што з іх ніхто не дармаед.
Калі ж было жаданне ў жонкі
Пайсці на звера дабрахоць,
Пабыць у ролі амазонкі,
Дык муж, вядома, не супроць.
Жылі і клопату не зналі…
І так было ва ўсе вякі,
Ды догмы іншае маралі
Нам прывілі бальшавікі.
Для ўсіх аднолькавыя ролі —
Ці ты ў спадніцы, ці ў штанах.
Жанчыны за станком і ў полі,
На шпалах і на трактарах.
Лічылася, што дармаедкі
Адны ў «сямейным ачагу»…
Падобна, час вярнуўся гэткі,
І ён навейвае тугу.
Гультайкамі прызнаць рашылі
І сёння хатніх гаспадынь:
Яны, маўляў, сядзяць на шыі…
Заканатворца, ты прыкінь:
Ёй трэба пакруціцца ў кухні
І пастаяць каля пліты,
Каб дзеці з голаду не пухлі,
Муж не адкінуў капыты.
Памыць ёй трэба стос бялізны,
Паўсюль навесці марафет…
Ды што й казаць — той спіс вялізны,
І ён для ўсіх нас — не сакрэт.
Свая ў жанчыны роля-ніша.
А хто ж папраўдзе дармаед?
Той, хто законы гэтак піша,
Што з іх смяецца цэлы свет.
* * *
Такая нашая адметнасць:
Як быццам час назад паўзе.
Цяпер падатак на бяздзетнасць
Напэўна, будзе на чарзе.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023