Categories: Фельетон

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

Незвычайную акцыю правёў гродзенскі магазін «Арызона». Там зладзілі бясплатную раздачу абутку тым, хто прыйшоў у краму ў купальных касцюмах. Наведнікаў было — процьма! Сягоння грошай, скажам прама, Ёсць у людзей не надта шмат. І бедаваў дырэктар крамы: Таварамі забіты склад.

Прыняць якія трэба меры,
Прыдумаць варта ход які,
Каб зноў «ажно зрывалі дзверы»,
Гурмой ішлі пакупнікі?
Ідэю ён узяў чужую —
Пазычыў з прэсы ці з кіно,
Яе на Захадзе буржуі
Выкарыстоўваюць даўно.
Хіба ж ён горшы, горад родны,
Чым нейкі Рым ці Амстэрдам?
Адбудзецца няхай у Гродна
Такое ж дзейства, як і там.
Тым больш — ідэя неблагая,
«Нажыўка» для людзей якраз:
«Той, хто ў купальніку прыджгае,
Абутак атрымае ў нас!»
Ды хоць на бум былі разлікі,
Спярша не хлынула гурма.
Лічылі людзі: «Чаравікі
Ніхто не выдасць задарма».
Аднак калі далі абутак
Пакупнікам адразу двум,
У горадзе ад дзіўных чутак
І сапраўды пачаўся бум.
Пакупнікі пайшлі да крамы
І па адным, і ў чарадзе,
Нібыта там басейн той самы,
І льга паплёхацца ў вадзе.
Ці ж абыякавым пакіне
Кагось такі ажыятаж?
Дзяўчаты юныя ў бікіні
У краму йшлі, нібы на пляж,
Нібыта крама — Крыт ці Ніца,
Дзе распранаюцца дарэм.
Таму для дзевак агаліцца —
Так мовіць бы, няма праблем.
Стыдобы-сораму не зналі
У краме і хлапцы-«качкі»,
Дэманстравалі, бы ў спартзале,
Народу мышцы-кумпякі.
Такіх было нямнога ўсё-ткі.
У бальшыні звычайны люд
Зрываў з сябе адзежу-шмоткі,
Не зведаўшы згрызот-пакут.
Штаны ляцелі на прылаўкі,
Спадніцы побач дзе-нідзе,
Хаця купальнікі і плаўкі
Не ўсе адзелі ў гэты дзень…
Рашыла хцівая кабета,
Уся мажная, як гара:
Калі закончылася лета,
Дык туфлі абнавіць пара.
Зняла адзежу да рэйтузаў,
Хоць непрывабны дужа від:
Аж да калень адвісла пуза,
І быццам студзень — цэлюліт.
Халява і другую даму
Дастала: паказала плоць.
Жанчына завітала ў краму
З уласным мужам мімаходзь.
У дамы апетыт вялікі,
Дык мужу гаркнула:
— Дурны!
Чаго марудзіш? Чаравікі
Дадуць дарма. Здымай штаны!
Дзяцюк плюгавы, сухарэбры,
З ім проста сорам выйсці ў свет.
Ды чаравікі ўсё ж патрэбны,
І паказаў ён свой шкілет.
Калі запал такі шалёны,
Дык і бабулька, што ўбаку,
Ім паказала панталоны,
Каб тапкі сунулі ў руку.
Усё было там чынна-годна —
Як прыклад для астатніх крам.
Цяпер на самай справе Гродна
Як той жа Рым ці Амстэрдам.
* * *
Удасканаліць трэ праграму
Ва ўсе наступныя часы:
Таму, хто голым прыйдзе ў краму,
Даваць шкарпэткі і трусы.

Алесь Няўвесь

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Рубрыца «Фельетон»:

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

Лішні мільён дае пенсіён

Ад старшыні паперлі, як і звычайна, «перлы»

З нядаўняе пары шчаслівыя тхары

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023