Categories: Фельетон

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

Выступаючы на «круглым стале» з удзелам вучоных, дэпутатаў і міністраў, навуковы супрацоўнік НАН Аляксей Дзермант заявіў: «…Сімволіка, звязаная з БНР, калабарацыяністамі і з перыядам пачатку 1990-х, — гэта сімволіка няўдачнікаў. Тых, хто не змог пераканаць беларускі народ у сваёй праўдзе і даказаць сваю здольнасць у дзяржаўным кіраванні. Гэта сімвалы лузераў». Ва ўсіх народаў ёсць вытокі Або іначай — карані, З якіх атрымліваюць сокі, Каб сілкавацца дзень пры дні.

Удзячнае карэнню лісце,
Бо зелянее з года ў год.
І тое, што было калісьці,
Павінны шанаваць народ.
Як быццам нават Бацька гэта
Усведамляе спакваля:
Не хоча знацца з «рускім светам»,
У нас, маўляў, свая зямля.
Прынамсі, неяк на нарадзе
Пра тое заікнуўся Ён.
А значыць, трэба ўсім ва ўладзе
«Пазаікацца» ва ўнісон.
Рашылі збіцца ў гурт адзіны
І навукоўцы, і чыны
На дыспут: «Сімвалы краіны
Сучасныя і з даўніны».
Падчас нязмушанай бяседы
Чыны і навукоўцы ўсе
Свае дэманстравалі веды,
Ішлі да згоды пакрысе.
І тут як чорцік з табакеркі,
Як кажуць, выскачыў дзяцюк.
Вядучы прачытаў з паперкі,
Што гэта кандыдат навук.
Прамова з вуснаў кандыдата
Загнала ў ступар «круглы стол».
Пачаў даводзіць ён заўзята
Усім калегам навакол:
— Пачварны герб і сцяг няўдалы,
Што мела колісь БНР,
Яны, нацдэмы-лібералы,
Падсунуць хочуць і цяпер.
Ці ж тыя сімвалы народу
Дапамагалі хоць калі?
Было ўсё цераз пень-калоду,
Як пры Шушкевічы жылі.
Хоць кожны з беларусаў знае,
Аднак яшчэ раз намякну:
Маршыравалі паліцаі
Пад гэтым сцягам у вайну.
У нас адметны сцяг сягоння
І герб з калоссем збажыны,
А нехлямяжую Пагоню
Шануюць лузеры адны…
Во навярнуў, як кажуць, кучу
Навукі нейкай кандыдат!
І сцяг падаў нам як анучу,
І герб — бляшанка акурат.
Сядзеў бы лепей, скажам прама,
Цішэй вады, ніжэй травы…
Выходзіць, лузеры таксама
Князі Вялікае Літвы?
Такая ў нас была дзяржава!
Такі прайшлі славуты шлях!
Мы мелі сімваламі славы
І гэты герб, і гэты сцяг.
А Радзівілы? А Сапегі?
Таксама лузеры?
На жаль,
Прамоўцу слухалі калегі
І не пярэчылі амаль,
Калі ён ліў брыду, як з лейкі…
* * *
А ўсё-ткі хто ж напраўду ён:
Звычайны пустадомак нейкі
Ці, можа, ўвогуле шпіён?..

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

І зноўку раздалі чужынцам медалі

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

…І трэнера болей няма на футболе

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023