Categories: Фельетон

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

Мясцовыя нярэдка ўлады незадаволеныя тым, што дэмакраты-актывісты часта скардзяцца на чыноўнікаў. А газеты нагадваюць, што ў савецкі час такіх «дысідэнтаў» сурова каралі, ссылалі ў ГУЛАГ. Сёння ўладныя чыны Паважаюць толькі Тату, Ды затое як паны Для свайго электарату.

Крэслы ім падкінуў лёс,
Пачуваюцца няблага,
А народу — дуля ў нос,
І пагарда, і знявага.
Існуюць паны амаль
Як за пазухай у Бога,
Так бы мовіць, правяць баль,
Усяго ў іх «з рога многа».
Абурыліся, калі
Ім раптоўна-нечакана
Шпількі ставіць пачалі
Актывісты-«гарлапаны»:
«Для сябе — не для людзей
Увіхаюцца чынушы:
Хто даўно з казны крадзе,
Хто плюе ў людскія душы…»
Для таго, каб даць адпор,
І на выпадак усякі
Ёсць ва ўлады пракурор,
А яшчэ — свае пісакі.
Гэта ўвесь «нячэсны» друк
Мае выгляд Папялушкі.
«Чэсных» сёння кормяць з рук,
Дапускаюць да кармушкі.
І прыручаных пісак
(Добра ім жывецца ў пана!)
Нацкавалі, як сабак,
На так званых гарлапанаў.
Паліліся, як з вядра,
На «адступнікаў» памыі:
— Вас саджаць даўно пара!
Лепш бы вы былі нямыя!
Без супынку, наўзахлёб
На чыноўнікаў з «вярхушкі»
Вы наводзіце паклёп,
Хоць яны — народа служкі.
Мусіць, вы забылі страх, —
Заліваюцца газеты, —
Знайце: некалі ў ГУЛАГ
Вас адправілі б Саветы.
Дысідэнты! Вас яшчэ
Мы прыціснем да пазногця!
Так, як кажуць, прыпячэ,
Што крычацьмеце: «Ахвоці!»
Словам, бэсцяць як мага,
Почырк грозны, ваяўнічы,
Бы спусціў іх з ланцуга
Гаспадар ці паляўнічы.
Хоць выказваюць імпэт,
Паслужыць уладзе рады,
Ды чамусьці ў іх газет
Толькі падаюць наклады…
* * *
Пёры вострыя ў пісак,
І «адступнікаў» са смакам
Дружна бэсцяць так і сяк.
Толькі я такім пісакам
Нагадаю для разваг,
Каб ніхто з іх боль не кратаў:
Дысідэнты йшлі ў ГУЛАГ,
А затым ссылалі й катаў…

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

І зноўку раздалі чужынцам медалі

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023