Categories: Фельетон

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

Кіраўнік Дзяржваенкама Сяргей Гурулёў уручыў граматы падначаленым «за сумленную працу, стараннасць, руплівасць і разумную ініцыятыву, праяўленыя пры падрыхтоўцы наведвання кіраўніком дзяржавы РПУП «Завод дакладнай электрамеханікі». Падобныя падзеі-з’явы Здараюцца не кожны год: Сам Бацька, галава дзяржавы, Наведаць парашыў завод.

Хоць ад вяльможнай Ягамосці
Не заслужылі пахвалы,
Аднак жа Бацька й не чыхвосціў.
А гэта поспех немалы!
У нас жа вопыт ёсць багаты:
Пасля візітаў «галавы»
Звычайна хтось ідзе за краты,
А хтось, як кажуць, ледзь жывы.
Не ўздзіў, што з гэткае нагоды
(А як жа — злітаваўся лёс!)
Шчаслівы кіраўнік завода
Раздаць рашыў узнагароды
Усім, хто ўклад належны ўнёс.
Таму галоўны ідэолаг
Ад радасці свяціўся аж,
Бо ён на сценах, колісь голых,
Стварыў прываблівы пейзаж:
Газета, лозунгі, плакаты
І безліч Бацькавых цытат…
Узнагарода — тры зарплаты.
Хоць, безумоўна, гэта шмат,
Ды ідэолаг — смех дый годзе! —
Займець не супраць і медаль.
Але не маюць на заводзе
Уласных медалёў, на жаль.
Уся кіруючая чэлядзь
Займела куш нашармака,
Бо іх ніколі не абдзеліць
Рука
Свайго кіраўніка.
За прэзідэнтам, як цяляты,
Яны хадзілі ў чарадзе,
Каб нагадаць пра лічбы, даты,
Уставіць слова дзе-нідзе.
Змаглі здабычай пахваліцца
І з бухгалтэрыі жанкі,
Бо выглядалі як царыцы
У знамянальны дзень такі.
Парфума, з павалокай вочы…
Як завітаў раптоўна Ён,
Для Бацькі калектыў жаночы
Стварыў прывабны вельмі фон.
Тынкоўшчыкам далі «на пляшку»,
За Бацьку вып’юць маляры:
Адмарафецілі да бляску
Будынкі звонку і ўнутры.
І прыбіральшчыцы ў гуморы,
Бо слова ўдзячнае было:
Адшаравалі калідоры,
Падлога ззяла, быццам шкло.
Стваралі атмасферу свята
Рабочыя й са стараны:
Як Бацька выступіў, заўзята
У ладкі пляскалі яны.
А значыцца, усе — героі,
Увесь працоўны калектыў!
Таму ва ўзрушаным настроі
І шчодрым ён, дырэктар, быў.
Усіх, бадай, адзначыць можна.
Хоць і вялікі дужа штат,
Ды граматы дастойны кожны.
Паперы, дзякуй Богу, шмат…
* * *
Дзед векавечны з нашай вёскі
Святым быў колісь для людзей.
Хадзілі чуткі-пагалоскі:
Падчас кастрычніцкіх падзей
Ён бачыў Леніна самога
І з ім не сустракаўся ледзь!
Мы, піянеры, як на Бога,
На дзеда бегалі глядзець.
І, безумоўна, дам я веры
Таму, што сорак год міне,
І будуць бегаць «піянеры»,
Як і да дзеда, да мяне.
Ці ж можа быць, сябры, іначай?
Хіба не верыць хтосьці з вас?
Я ж прэзідэнта-Бацьку бачыў!
Прычым і зблізку, і не раз.

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

І зноўку раздалі чужынцам медалі

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023